Абд аль-Кадзір | |
---|---|
араб. عبد القادر الجزائري | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 верасня 1808[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1883[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Званне | эмір |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні | |
![]() |
Абд аль-Кадзір (Насір-ад-дзін ібн Мухіддзін аль-Хасані; 6 верасня 1808 — 26 мая 1883, Дамаск) — нацыянальны герой Алжыра, палкаводзец, палітычны дзеяч, навуковец, аратар, паэт.
Паходзіў са старажытнага і знатнага марабуцкага (святарскага) роду ў Аране. У 1832—47 узначаліў паўстанне супраць французскай акупацыі Алжыра. У 1832 абвешчаны султанам Заходняга Алжыра, прыняў тьпул эміра. На працягу 15 гадоў даволі паспяхова змагаўся з французскімі інтэрвентамі, але ўрэшце пацярпеў паражэнне, адпраўлены ў Францыю. У 1847—52 зняволены ў Францыі. Жыў пад хатнім арыштам з сям'ёй, вызвалены Напалеонам ІІІ. У 1852 пераехаў у Бурсу, потым у Дамаск.
3 1855 займаўся багаслоўем у Дамаску. Падарожнічаў, наведаў Сусветную выстаўку ў Парыжы ў 1867, прысутнічаў на адкрыцці Суэцкага канала ў 1869, двойчы здзейсніў хадж.
Аўтар прац па вайсковай справе, рэлігійна-філасофскага трактата.