Аберто́н[1] (ням.: Oberton[2]) — музычны дадатковы, больш высокі тон, які ўзнікае пры гучанні асноўнага тона і надае яму асаблівае адценне або тэмбр.
У фізіцы, абертон разумеецца як простая (сінусаідальная) састаўная складанага вагання (механічнага, электрычнага) з частатой, вышэйшай за асноўную. Любое перыядычнае ваганне выяўляецца як сума асноўнага тону і абертону. Амплітуда і частата абертону вызначаюцца ўласцівасцямі вагальнай сістэмы і спосабам яе ўзбуджэння. Абертоны з частотамі, кратнымі частаце асноўнага вагання, называюцца гарманічнымі, іншыя — негарманічнымі (уласцівыя гукам сірэн, шумам). Ад сукупнасці частот асноўнага вагання і абертона залежыць тэмбр гуку.
У музычнай акустыцы гарманічныя абертоны, размешчаныя ва узыходным парадку, утвараюць натуральны гукарад. У комплексе з асноўным тонам яны складаюць музычны гук і, хоць гучаць слабей за асноўны тон і на слых не распазнаюцца, надаюць яму пэўную афарбоўку.