Абляцыя (ад лац.: ablatio адыманне) у гляцыялогіі — памяншэнне масы ледавіка або снегавога покрыва ў выніку раставання, выпарэння, механічнага выдалення (ветравы знос снегу і лавіны; айсбергі, якія адколваюцца ад ледавікоў, і інш.).
Адрозніваюць:
Асноўныя фактары: кліматычныя, унутранае цяпло Зямлі, цёплыя крыніцы, цеплыня ад трэння ледавіка аб ложа ці састаўныя яго часткі і інш.
На Беларусі абляцыя адбывалася ў антрапагенавым перыядзе на працягу зледзяненняў.