Абліква

Абліква
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thayeria obliqua Eigenmann, 1908

Сінонімы
  • Thayeria sanctae-mariae Ladiges, 1951
  • Thayeria sanctaemariae Ladiges, 1951

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  640033
NCBI  930270
EOL  218316

Аблі́ква (Thayeria obliqua) — рыба сямейства харацынід атрада харацынападобных.

Даўжыня да 5 см (бывае да 7,5 см), самцы меншыя за самак. Цела серабрыста-шэрае, цёмнае, брушка святлейшае. Ад жабернай накрыўкі да хваставога плаўніка і па яго ніжняй лопасці ідзе шырокая чорная паласа, акаймаваная з бакоў вузкімі залацістымі палоскамі. Верхняя лопасць хваставога плаўніка і іншыя плаўнікі бясколерныя.

Жыве вялікімі чародамі ў рэках басейна Амазонкі.

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Гадуецца ў акварыумах. Найлепш гадаваць у вялікіх акварыумах з дастатковай прасторай для плавання.

  • Абліква // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 18.