Абрахам Крэскас | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1325 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | сакавік 1387[1] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Jehuda Cresques[d] |
Род дзейнасці | картограф, ілюстратар, географ |
Навуковая сфера | геаграфія[4] і картаграфія[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абрахам Крэскас (катал.: Cresques Abraham [ˈkɾeskəs əβɾəˈam] 1325, Пальма — 1387), сапраўднае імя Крэскас (сын) Абрахама — яўрэйскі картограф, член Арагонскай кароны). Разам са сваім сынам Іехудай Крэскасам стварыў знакаміты Каталанскі атлас у 1375.
Умеў пісаць карты і збіраць гадзіннікі, компасы і іншыя навігацыйныя інструменты. Ён быў галоўным членам картаграфічныя Школы на Мальёрцы.
Яго сапраўднае імя Эліша (іншыя клікалі Крэскасам), сын Раві Абрахама, сын Раві Бенавістэ, сын Равві Элішы. Яму далі імя Эліша, калі ён дасягнуў паўналецця, але ён быў вядомы як Абрахам Крэскас (Крэскас — гэта яго імя ад нараджэння, Эліша — рэлігійны, Абрахам — яго імя па бацьку), але ў больш позніх кнігах часта перастаўляецца парадак яго імёнаў. Яго сын, Іехуда Крэскас таксама быў выдатным картографам.
У 1375 годзе Крэскас і яго сын Іехуда атрымалі распараджэнне ад Прынца Хуана I Арагонскага (будучы Кароль Хуан I Арагонскі) зрабіць набор чарцяжоў, якія не былі б падобныя да звычайных партуланаў тых часоў, каб яны ахоплівалі «ўсход і захад і ўсё, што ад ідзе ад Гібралтара да захаду». За зробленую працу Крэскасу і Іехудзе павінны былі заплаціць 150 арагонскіх залатых флорынаў і 60 маёрканскіх фунтаў, адпаведна, як было пазначана ў дакументах самога Прынца і яго бацькі, датаваных 14-м стагоддзем Пэдра IV, каралём Арагонскім. Прынц Хуан меў намер падарыць карту свайму кузену (які пазней стаў Карлам VI, кароль Францыі). у гэтым жа 1375 Крэскас і Іехуда намалявалі шэсць чарцяжоў, якія складалі Каталанскі атлас, у сябе дома, у яўрэйскім квартале Пальме.
Каталонска атлас 1375 года — адзіная карта, якая дакладна належала Крэскасу Абрахаму. Але даследчыкі мяркуюць, што пяць іншых існуючых карт маглі б таксама быць прыпісаны Крэскасу, Іехудзе, а можа і іншым нейкім рабочым у майстэрні Крэскаса.[5] Як і Каталанскі атлас, так і астатнія пяць (чатыры партулана і фрагмент mappa mundi) не падпісаныя і не датаваныя, дату іх стварэння вызначаюць дзесьці паміж 1375 і 1400 гг.
Згодна з Кэмпбелам, чатыры партуланы належалі чалядніку Крэскаса. Неапальскія і парыжскія чарцяжы больш ўпрыгожаны, чым два іншых, як і парыжская карта ў прыватнасці (1400), але яны выглядаюць больш падобнымі на Каталанскі Атлас.[6] Аднак, прыпісванне аўтарства Крэскасу — гэта толькі здагадка. Як заўважыў Кэмпбел: «Гэтыя чарцяжы падобныя адзін з адным, гэта відавочна. Але цяжка нешта сказаць толькі пасля аналізу колеру, напэўна, што гэтыя чатыры карты былі зробленыя ў адной майстэрні».[6]