Абруй | |
---|---|
Смерць | 587 |
Бацька | Muqan Qaghan[d] |
Абруй — кіраўнік паўстання ў 80-х гадах VI стагоддзя на тэрыторыі ніжняга Согда (сучасны Бухарскі вілает Рэспублікі Узбекістан) супраць мясцовай землеўладальніцкай і гандлёвай арыстакратыі. Абруй быў сынам цюркскага кагана Мугань-хана (553—572) ад рабыні, пазбаўлены правоў на спадчыну з-за свайго паходжання. Як піша сярэднявечны храніст Абу-Бакр Мухамад Наршахі (899—959), пасля захопу Пайкенда Абруй «пачаў жорстка кіраваць гэтай вобласцю» (так званая «тыранія Абруя»). У выніку шматлікія дэхкане і багатыя купцы збеглі ў Семірэчча і звярнуліся за дапамогай да кіраўніка цюркаў Кара-Чурына, войскі якога ўшчэнт разбілі прыхільнікаў Абруя каля 585 года. Паўстанне было задушана, Абруй узяты ў палон і падвергнуты жорсткай кары (586).