Абу Мустафа аль-Шэйбані | |
---|---|
Дата нараджэння | 1959 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Арганізацыя Бадра (да 2003) Сетка Шэйбані (2003—2006) Катаіб Саід аш-Шухада (з 2013) |
Род войскаў | апалчэнне |
Камандаваў | Сетка Шэйбані і Катаіб Саід аш-Шухада |
Бітвы/войны |
Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Іраку, Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Абу Мустафа аль-Шэйбані (нар. 1959, Насірыя), таксама вядомы як Хамід Таджыл Фарыд аль-Атабі або Хамід аль-Шэйбані[1] — лідар іракскай групоўкі «Катаіб Саід аш-Шухада» і сеткі кантрабнадыстаў, якая стала адной з так званых «спецгруп».
Нарадзіўся ў 1959 годзе ў горадзе Насірыя.
Падчас праўлення Садама Хусейна збег у Іран[1]. У выгнанні Шэйбані далучыўся да іракскай шыіцкай апазіцыі, уступіўшы ў шэрагі «Бадры», ваенізаванага крыла Вярхоўнага савета ісламскай рэвалюцыі ў Іраку. Пасля амерыканскага ўварвання ён вярнуўся на радзіму, дзе арганізаваў кантрабанду зброі для шыіцкіх баевікоў. Сетка Шэйбані супрацоўнічала з групоўкай «Асаіб Ахль аль-Хак» Каіса Хазалі і іншымі так званымі «спецыяльнымі групамі». Значную дапамогу кантрабандыстам аказвала спецпадраздзяленне КВІР Ірана «Кодс»[2].
Мяркуецца, што сетка Шэйбані, акрамя паставак зброі, нясе адказнасць за выбух у ліпені 2005 года ў горадзе Басра, у выніку якога загінулі тры брытанскіх вайскоўца[3].
12 красавіка 2005 года Цэнтральны крымінальны суд Ірака выдаў ордэн на яго арышт. Улады абяцалі ўзнагароду ў памеры 200 000 долараў за інфармацыю пра месцазнаходжанне кантрабандыста[4]. У 2006 годзе Шэйбані бяжыць у Іран[1], але ўжо ў 2010-м вяртаецца назад. Гэта адбылося з нагоды стварэння ў верасні 2010 года кааліцыйнага ўрада прэм’ер-міністра Ірака Нуры аль-Малікі з лідарам шыіцкіх паўстанцаў Муктадой ас-Садрам[5].
У 2013 годзе Шэйбані ўзначаліў групоўку «Катаіб Саід аш-Шухада»[6].