Аб’юзіўныя адносіны

Міжасобасныя адносіны
Тыпы адносін
Падзеі
  • Асабістае жыццё
  • Пачуцці і эмоцыі
  • Блізкая сувязь
  • Цяга
  • Камперсія
  • Закаханасць
  • Каханне
  • Прыхільнасць
  • Рэўнасць
  • Платанічнае каханне
  • Рамантычнае каханне
  • Страсць
  • Учынкі
  • Калым (Пасаг)
  • Гіпергамія
  • Шлюбная здрада
  • Секс
  • Выкраданне нявесты
  • Гвалт у адносінах
  • Аб’юзіўныя адносіны
  • У сям’і
  • Над дарослымі
  • Над дзецьмі
  • Падлеткавы гвалт
  • Аб’юзіўныя адносіны[1][2][3][4] (ад англ.: abusive relationships — прыніжальныя адносіны) — адносіны, у якіх партнёр парушае асабістыя межы іншага чалавека, прыніжае, дапускае жорсткасць у зносінах і дзеяннях, каб падавіць волю ахвяры. У такім тыпе адносін ахвяра і агрэсар не мяняюцца месцамі, ахвяра праз шэраг прычын не можа выйсці з гэтых адносін.

    Быць аб’юзерамі могуць людзі незалежна ад полу, аднак ёсць адрозненні ў спосабах негатыўнага ўплыву на партнёра, жанчыны рэдка ўжываюць фізічны[en] і сексуальны гвалт[5] да свайго партнёра, мужчыны ўжываюць гэтыя віды гвалту найчасцей[6].

    Ужыванне паняцця

    [правіць | правіць зыходнік]

    Паняцце аб’юзер ужываецца для апісання чалавека[7], які ўжывае гвалт як метад дасягнення сваёй мэты, гэта можа быць псіхалагічны, эканамічны і фізічны гвалт[8]. Аб’юзіўныя адносіны — прыніжальныя адносіны паміж «тыранам» і «ахвярай», якія суправаджаюцца трывалымі маніпуляцыямі з дапамогай грошай, шантажу, пагроз і фізічнага гвалту, а таксама маральным здзекам з боку агрэсара[9].

    Аб’юзіўныя адносіны таксама сустракаюцца ўнутры сям’і. Акрамя таго, такія адносіны сустракаюцца ў кожных іншых відах міжасобасных сувязей[10].

    Прычыны станаўлення аб’юзерам

    [правіць | правіць зыходнік]
    1. Хваробы і псіхічныя разлады.
    2. Выхаванне аб’юзіўнымі бацькамі, якія разбуральна ўплывалі на свядомасць дзіця і яго ўнутраны свет[11].
    3. Вялікая колькасць комплексаў і нізкая самаацэнка[8].
    4. Псіхічная нестабільнасць і праява сацыяльна-негатыўных рыс характару асобы, такіх як агрэсіўнасць, запальчывасць, прага да ўлады. Нізкі ўзровень самакантролю, жорсткасць, апраўданне гвалту, недавер і павышаная схільнасць да хлусні таксама могуць стаць важкай прычынай фарміравання аб’юзера.[крыніца?]
    5. Дэзадаптыўныя рысы характару асобы, такія як цёмная трыяда (макіявелізм, псіхапатыя і нарцысізм). Перакананасць, што для дасягнення ўласных мэт людзьмі можна і трэба маніпуляваць у зносінах, а таксама пэўныя ўменні маніпуляцыі, брак пачуцця віны, халоднасць характарызуюць праявы аб’юза ў міжасобасных адносінах. Людзі, якія маюць высокі ўзровень псіхапатыі па псіхаметрычных шкалах, маюць схільнасць да парушэння сацыяльных норм і правіл, праяўляюць схільнасць да падману, маюць нізкую трывожнасць, выяўленую пыху ў міжасобасных узаемаадносінах, нізкую эмпатыю, з’яўляюцца патэнцыяльнымі прадстаўнікамі аб’юзіўных адносін. Аб’юзерам уласцівы нарцысізм, які праяўляецца ў патрабаванні ад навакольных сталага захаплення і ўвагі да іх дзеянняў.[крыніца?]

    Прыкметы аб’юзіўных адносін

    [правіць | правіць зыходнік]
    • Рэўнасць — аб’юзер вельмі негатыўна ставіцца да зносін з патэнцыяльнымі сексуальнымі партнёрамі, выходзіць з сябе пры згадцы іншага чалавека, кантралюе званкі, перапіскі (няўпэўненасць у сабе).
    • Абвінавачванні — аб’юзер спрабуе зрабіць вінаватым партнёра ў розных цяжкасцях: няўдачы на працы, у сям’і.
    • Татальны кантроль — аб’юзер кантралюе кожны крок сваёй ахвяры, ён павінен пастаянна ведаць, дзе і з кім яна знаходзіцца.
    • Нестабільны настрой — спачатку аб’юзер можа быць самым мілым і прыязным чалавекам, але варта здарыцца чамусьці, што яму не спадабаецца, як ён ператворыцца ў бязлітаснага, бяздушнага тырана.
    • Неаб’ектыўная крытыка — аб’юзер будзе заўсёды незадаволены ўсім, уключаючы ахвяру, яму не падабаецца, як партнёр апранаецца, гаворыць, яго кампанія.
    • Абмежаванне зносін — агрэсар выступае супраць таго, каб ахвяра падтрымлівала адносіны з блізкімі і значнымі для яе людзьмі, якія могуць «адкрыць вочы» на дэструктыўныя паводзіны аб’юзера.
    • Перакананне ў неадэкватнасці паводзін — аб’юзер унушае сваёй ахвяры, што яна неадэкватна ўспрымае рэальнасць, эмацыйна нестабільная, што яна мае праблемы з памяццю, з дапамогай псіхалагічных маніпуляцый запэўнівае свайго партнёра ў яго «ненармальнасці»[12].
    • Трывалыя маралі і парады — агрэсар навязвае сябе ў ролі настаўніка, які заўсёды мае рацыю.[крыніца?]
    • Фізічны — прымяненне фізічнай сілы і гвалту, нанясенне пабояў, каб падпарадкаваць паводзіны ахвяры, прымусіць выконваць патрабаванні агрэсара[13].
    • Псіхалагічны — форма гвалту, якая ўключае шантаж, пагрозы, розныя маніпуляцыі. Гэты тып гвалту можа праяўляцца ў схаванай або відавочнай форме.
    • Эканамічны — кантроль грашовых сродкаў партнёра, каб абмежаваць сацыяльныя сувязі ў грамадстве і стварыць залежны стан.
    • Сексуальны — прымус уступаць у сексуальную сувязь з партнёрам, які суправаджаецца фізічнымі пагрозамі. Аб’юзер выкарыстоўвае чалавека толькі для задавальнення ўласных жаданняў і патрэб[6].
    • Сацыяльны — прафесійны і палітычны спосаб, які выкарыстоўваецца ў СМІ і інтэрнэце. Можа спалучацца з уцягваннем у цкаванне ахвяры выбаршчыкаў, чытачоў, гледачоў ТБ-шоу, слухачоў радыё, фанатаў, удзельнікаў сацыяльных сетак, схільных да ўдзелу ў групавым булінгавым аб’юзе (калектыўным цкаванні).[крыніца?]

    Прычыны, праз якія ахвяры цяжка выйсці з аб’юзіўных адносін

    [правіць | правіць зыходнік]
    • Ахвяра баіцца, што агрэсар пачне пераследаваць і пагражаць жыццю, калі яна паспрабуе выйсці з-пад яго кантролю. Напрыклад, у ЗША 2 мільёны жанчын штогод атрымліваюць сур’ёзныя траўмы ад сваіх партнёраў[5].
    • Ахвяра не мае сваіх фінансаў і цалкам залежыць ад аб’юзера, знаходзіцца на яго ўтрыманні.
    • Ахвяра мае моцную эмацыйную прыхільнасць да агрэсара[14].
    • Агульныя з аб’юзерам дзеці, што прымушае ахвяру захоўваць адносіны.

    Зноскі

    1. Садовникова 2019.
    2. Как понять, что вас абьюзят? И что делать, если абьюзер — вы? (руск.). The Village. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 3 лютага 2021.
    3. Платонова, Н. М. Насилие в семье: Особенности психологической реабилитации: Учебное пособие / Под ред Ю. П. Платонова. — СПб.: Речь, 2004. — 154 с.
    4. Никошкова, Е. В. Англо-русский словарь по психологии. — М.: АбиПресс, 2009. — C. 46.
    5. а б Muelleman, Robert L; Lenaghan, Patricia A; Pakieser, Ruth A. Nonbattering presentations to the ED of women in physically abusive relationships(англ.) // The American Journal of Emergency Medicine  (англ.) - : journal. — 1998. — Т. 16. — № 2. — С. 128—131. — ISSN 07356757. — DOI:10.1016/S0735-6757(98)90028-6
    6. а б Dutton, D. Male abusiveness in intimate relationships(англ.) // Clinical Psychology Review[en] Pergamon Press[en] : journal. — 1995. — Т. 15. — № 6. — С. 567—581. — ISSN 02727358. — DOI:10.1016/0272-7358(95)00028-N
    7. Abuser. Definition of Abuser by Oxford Dictionary on Lexico.com (англ.)(недаступная спасылка). Lexico Dictionaries. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2019. Праверана 8 жніўня 2020.
    8. а б Li, Elizabeth Tianyu; Carracher, Ellen; Bird, Timothy Linking childhood emotional abuse and adult depressive symptoms: The role of mentalizing incapacity(англ.) // Child Abuse & Neglect[en] - : journal. — 2020. — Т. 99. — С. 104253. — ISSN 01452134. — DOI:10.1016/j.chiabu.2019.104253
    9. Lau, Anna S.; Valeri, Sylvia M.; McCarty, Carolyn A.; Weisz, John R. Abusive parents’ reports of child behavior problems: Relationship to observed parent-child interactions(англ.) // Child Abuse & Neglect[en] - : journal. — 2006. — Т. 30. — С. 639—655. — ISSN 01452134. — DOI:10.1016/j.chiabu.2005.11.009
    10. Farmanara, Parviz (2019). "Abusive Supervisory Behavior Aimed at Raising Work Group Performance". Journal of Management Inquiry(англ.): 105649261988968. doi:10.1177/1056492619889687. ISSN 1056-4926.
    11. Cui, Naixue; Liu, Jianghong Physical Abuse, Emotional Abuse, and Neglect and Childhood Behavior Problems: A Meta-Analysis of Studies in Mainland China(англ.) // Trauma, Violence, & Abuse[en] : journal. — 2018. — Т. 21. — № 1. — С. 206—224. — ISSN 1524-8380. — DOI:10.1177/1524838018757750
    12. Dorpat, Theodore L. Gaslighting, the Double Whammy, Interrogation, and Other Methods of Covert Control in Psychotherapy and Psychoanalysis (англ.). — Jason Aronson[en]. — 1996. — ISBN 978-1-56821-828-1. Архіўная копія на Wayback Machine
    13. Wilbur, Lee; Higley, Michelle; Hatfield, Jason; Surprenant, Zita; Taliaferro, Ellen; Smith, Donald J; Paolo, Anthony (2001). "Survey results of women who have been strangled while in an abusive relationship". The Journal of Emergency Medicine. 21 (3): 297–302. doi:10.1016/S0736-4679(01)00398-5. ISSN 0736-4679.
    14. Landenburger, Kären M. The Dynamics of Leaving and Recovering from an Abusive Relationship(англ.) // Journal of Obstetric, Gynecologic & Neonatal Nursing[en] - : journal. — 1998. — Т. 27. — № 6. — С. 700—706. — ISSN 08842175. — DOI:10.1111/j.1552-6909.1998.tb02641.x
    • Бэнкрофт, Ланди. Почему он делает это? Кто такой абьюзер и как ему противостоять / Переводчик: Ю. В. Рябинина. — Эксмо-Пресс, 2020. — 400 с. — (Психологический бестселлер). — ISBN 978-5-04-109495-9.
      • Bancroft Lundy. Why Does He Do That?: Inside the Minds of Angry and Controlling Men. — Penguin Group US, 2003. — ISBN 1-101-22073-2.
    • Далсегг А. На крючке. Как разорвать круг нездоровых отношений. — 2008. — 274 с. — ISBN 978-5-9614-4268-7.
    • Егорова М. С., Ситникова М. А., Паршикова О. В. Адаптация Короткого опросника Тёмной триады // Психологические исследования. — 2015. — Т. 8. — № 43. — С. 1.
    • Здравомыслова О. М. Обыкновенное зло. Исследования насилия в семье. — М., 2003. — 416 с.
    • Ильин Е. П. Психология агрессивного поведения. — СПб.: Питер, 2014. — 368 с.
    • Садовникова А. Ф. Абьюзивные отношения как форма девиантного поведения // Тенденции развития науки и образования. — 2019. — № 49 (3). — С. 96—98. — DOI:10.18411/lj-04-2019-67(недаступная спасылка)
    • Dr. Robin Stern. The Gaslight effect. — New York: Morgan road books, 2007. — 163 с.