Аб’яднаная Ірландыя

Аб’яднаная Ірландыя (англ.: United Ireland, ірл.: Éire Aontaithe) — тэрмін, які вызначае магчымую суверэнную дзяржаву на ўсёй тэрыторыі вострава Ірландыя[1]. Цяпер ён уключае ў сябе тэрыторыі Рэспублікі Ірландыя, якая ахоплівае 26 графстваў, а таксама 6 графстваў брытанскай Паўночнай Ірландыі. Ідэя Аб’яднанай Ірландыі, цалкам незалежнай ад Вялікабрытаніі, падтрымліваецца пераважнай большасцю ірландскіх нацыяналістаў[2].

У 1801 годзе ўвесь востраў стаў часткай Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі і кіраваўся як адзінае цэлае. З 1870-х гадоў вырасла падтрымка той ці іншай формы абранага парламента ў Дубліне. У 1870 годзе Ісаак Батт, ірландскі пратэстант, стварыў Асацыяцыю самакіравання, якая пазней стала Лігай самакіравання. Мэтай арганізацыю было набыццё Ірландыяй большай аўтаноміі. Чарльз Сцюарт Парнэл, таксама пратэстант, у 1880 годзе стаў лідарам лігі, а ў 1882 годзе арганізацыя была перайменавана ў Ірландскую Нацыянальную лігу. Нягледзячы на веравызнанне сваіх першых лідараў, яе падтрымлівалі і ірландскія каталікі. У 1886 годзе Парнэл сфармаваў парламенцкі альянс з прэм’ер-міністрам Ліберальнай партыі Уільямам Партам Гладстанам, тым самым забяспечыўшы прыняцце першага праекта закона аб самакіраванні вострава. Супраць гэтага выступіла Кансерватыўная партыя, што прывяло да расколу ўнутры Ліберальнай партыі. Апазіцыя ў Ірландыі была сканцэнтравана ў моцна пратэстанцкіх графствах у Ольстэры. У 1893 годзе другі законапраект аб самакіраванні быў прыняты ў Палаце абшчын, але пацярпеў паразу ў Палаце лордаў, дзе дамінавалі кансерватары. Трэці законапраект аб самакіраванні быў уведзены ў 1912 годзе.

У 1916 годзе група рэвалюцыянераў на чале «Ірландскага рэспубліканскага братэрства» падняла ўзброенае паўстанне ў Дубліне, вядомае як Велікоднае паўстанне, падчас якога была прынята Пракламацыя Ірландскай Рэспублікі. Паўстанне не было паспяховым, і шаснаццаць яго лідараў пакараны смерцю.

У 1919 годзе на тэрыторыі вострава паднялося новае паўстанне, пасля перарослае ў паўнавартасную вайну за аддзяленне Ірландыі ад Вялікабрытаніі. У 1921 годзе, паводле мірнага дагавора, які скончыў вайну за незалежнасць, адбыўся падзел вострава Ірландыя на дзве тэрыторыі: Паўночную (як частка Вялікабрытаніі) і Паўднёвую Ірландыю (пазней — Ірландская Свабодная дзяржава, сёння Рэспубліка Ірландыя).

Падзел адбыўся, калі парламент Вялікабрытаніі прыняў 9 мая Урадавы акт Ірландыі 1920 года і стварыў Паўночную і Паўднёвую Ірландыю ў статусе дамініёнаў Вялікабрытанія[3]. У 1922 годзе Паўночная Ірландыя падкрэслена выкарыстала магчымасць выйсці са складу Ірландскай Свабоднай Дзяржавы і застацца ў Злучаным Каралеўстве (орган, які дэ-факта выконваў ролю паўночнаірландскага парламента, накіраваў прашэнне каралю Георгу V)[4].

З моманту падзелу вострава ірландскімі нацыяналістамі праводзіцца работа па ўз’яднанні тэрыторыі з тым, каб востраў цалкам утварыў асобную дзяржаву. У выніку паўночная тэрыторыя вострава апынулася ахоплена шматгадовым узброеным канфліктам. Фармальна ў 1998 годзе ўрады Ірландыі і Вялікабрытаніі прыйшлі да пагаднення, што статус Паўночнай Ірландыі не будзе зменены без згоды яе жыхароў.

Народная падтрымка

[правіць | правіць зыходнік]

Апытанні грамадскай думкі насельніцтва ў Паўночнай Ірландыі паказваюць, што большасць выступаюць супраць Аб’яднанай Ірландыі і ў падтрымку Паўночнай Ірландыі як часткі Вялікабрытаніі. Напрыклад, у апытанні RTÉ і BBC, праведзеным у лістападзе 2015, 30% насельніцтва выказаліся за аб’яднанне Ірландыі на працягу свайго жыцця, 43% — супраць і 27% не вызначыліся. Аднак, калі іх спыталі аб статусе Паўночнай Ірландыі ў кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай перспектыве, аб’яднанне падтрымалі толькі 13% насельніцтва[5]. Штогадовае апытанне «Паўночная Ірландыя Life and Times», праведзенае ў 2013 годзе Універсітэтам каралевы ў Белфасце і Універсітэтам Ольстэра, паказала, што ідэю Аб’яднанай Ірландыі падтрымлівае 15% насельніцтва, у той час як за ўваходжанне ў склад Брытаніі выступілі 66% насельніцтва[6]. Калі такое ж даследаванне было праведзена ў 2015, падтрымка ірэдэнтызму склала 22%[7].

Апытанне Red C / Sunday Times, праведзенае ў 2010 годзе ў Паўднёвай Ірландыі, паказала, што 57% выступаюць за аб’яднаную Ірландыю, а 22% — супраць. 21% не вызначыліся[8][9].

Падтрымка палітычных сіл

[правіць | правіць зыходнік]

У Асамблеі Паўночнай Ірландыі такія партыі як DUP (28 месцаў), UUP (10 месцаў), TUV (1 месца) і незалежны кандыдат Клэр Сагдэн (англ.: Claire Sugden) пазначаныя як юніяністы, якія за ўваходжанне рэгіёна ў склад Брытаніі; Шын Фейн (якая атрымала 27 месцаў на выбарах у Асамблею 2017 года) і СДЛП (12 месцаў) прылічаюцца да нацыяналістаў; астатнія — Партыя «Альянс» (8 месцаў), Партыя зялёных (2 месцы) і PBP (1 месца).

Існуе шэраг малых нацыяналістычных партый, уключаючы Ірландскую рэспубліканскую сацыялістычную партыю, якая прадугледжвае стварэнне Адзінай сацыялістычнай ірландскай дзяржавы. Партыя цесна звязана з Арміяй нацыянальнага вызвалення Ірландыі.

Партыя «Oireachtas» традыцыйна за аб’яднанне Ірландыі, але ўнутры партыі ўзнікалі спрэчкі адносна таго, як гэта будзе дасягнута. Першапачатковы партыйны статут «Oireachtas» 1926 года ўтрымліваў у сабе прынцып «забяспечыць адзінства і незалежнасць Ірландыі як Рэспублікі»[10]. У 1937 годзе партыя прапанавала ўнесці папраўку ў Канстытуцыю Ірландыі, згодна з якой рэспубліка мела суверэнітэт над усім востравам.

Створаная ў 1933 годзе «Фіне Гэл» першапачаткова называлася «United Ireland» (Адзіная Ірландыя). Пасля пачатку дыскусій аб Брэксіце партыя пачала шукаць спосабы, каб у выпадку выхаду Брытаніі з ЕС аб’яднаць Паўночную Ірландыю з Паўднёвай[11].

У апытанні, праведзеным TheJournal.ie, аб падтрымцы аб’яднання Ірландыі (снежань 2016 года), толькі прадстаўнікі Альянсу па барацьбе з жорсткай эканомікай (цяпер «Салідарнасць») заявілі, што ў сапраўдны момант яны супраць аб’яднанай Ірландыі[12].

Гістарычна склалася так, што ідэя аб’яднанай Ірландыі падтрымліваецца ў левым крыле брытанскай Лейбарысцкай партыі[13][13]. Лідар лейбарыстаў Джэрэмі Корбін падтрымлівае аб’яднаную Ірландыю, хоць ён і сказаў, што ірландцы «павінны вырашыць», заставацца ім часткай Вялікабрытаніі, ці не[14].

  1. CAIN: Politics — An Outline of the Main Political 'Solutions' to the Conflict Архівавана 9 ліпеня 2011., United Ireland Definition.
  2. McGarry, John; Brendan O'Leary. The Northern Ireland Conflict: Consociational Engagements. — Oxford University Press, 2004. — С. 243. — ISBN 978-0-19-926657-9.
  3. NSR&O 1921, No. 533 — Note: the Act provided for partition as between the six counties of Northern Ireland and the rest of Ireland with no reference to twenty-six counties
  4. The Times dated 9 December 1922
  5. "Prime Time Special - Ireland's Call". RTÉ News. 2015-11-05. Архівавана з арыгінала 2017-02-02. Праверана 2017-01-21.
  6. Northern Ireland Life and Times Survey, 2013. "Do you think the long-term policy for Northern Ireland should be for it ... to reunify with the rest of Ireland?". Ark.ac.uk (2 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2014. Праверана 24 чэрвеня 2014.
  7. Ferguson, Amanda. "Sharp rise in support for united Ireland, survey reveals". Irish Times. Архівавана з арыгінала 2017-02-15. Праверана 2017-01-21.
  8. Smaller majority in republic supports united Ireland(недаступная спасылка). The Sunday Times (17 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2013. Праверана 21 снежня 2013.
  9. Ireland United Brexit northern. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2018. Праверана 15 снежня 2018.
  10. “Fianna Fail 1926 – 1947” -Booklet commemorating 21 years of Fianna Fail. Irish Election Literature. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2017. Праверана 23 красавіка 2017.
  11. Victoria Leonard. Northern Ireland rejects hard border - and 62% say united Ireland more likely after Brexit. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 13 лістапада 2018.
  12. We asked every TD if they want a vote on a united Ireland, here's what they said(недаступная спасылка). TheJournal.ie (16 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2017. Праверана 14 April 2017.
  13. а б The New Hope For Britain. Labour Party (1983). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 1998. Праверана 12 верасня 2007.
  14. "Labour leader Jeremy Corbyn defends republicans Troubles meetings". BBC News OnOnlineate=7 September 2015. Архівавана з арыгінала 2016-01-15. Праверана 2016-01-30. Asked about his support for a united Ireland, he said: 'It's for the Irish people to decide - my view is historically, yes, and I'm very much on the record about that.'