Ава (яп.: 阿房国 Ава но куні) ці Асю (яп.: 阿州) — гістарычная вобласць Японіі, якая адпавядае сённяшняй прэфектуры Токусіма на в. Сікоку. Адносілася да рэгіёна Нанкайда. Межавала з абласцямі Тоса, Санукі і Іё.
Вобласць была ўтворана ў VII стагоддзі. У старажытнасці назва вобласці пісалася іерогліфам 粟, але ў 712 напісанне замянілі на два іерогліфы — 阿波. Старажытная сталіца вобласці знаходзілася меркавана недалёка ад таго месца, дзе сёння знаходзіцца горад Такусіма.
Назва захавалася ў імі фестывалю Ава-адоры (танец Авы).