Авадзі (востраў)

Авадзі
яп. 淡路島
Характарыстыкі
Плошча592,17 км²
Найвышэйшы пункт606 м
Насельніцтва157 000 чал. (2005)
Шчыльнасць насельніцтва265,13 чал./км²
Размяшчэнне
34°23′ пн. ш. 134°50′ у. д.HGЯO
АкваторыяУнутранае Японскае мора
Краіна
Авадзі (востраў) (Японія)
Авадзі
Авадзі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ава́дзі (яп.: 淡路島 Авадзі-сіма) — востраў у Японіі.

Карта вострава Авадзі

Востраў Авадзі з’яўляецца найбуйнейшым востравам Унутранага Японскага мора і размешчаны паміж Осакскім залівам на ўсходзе і пралівам Кіі на поўдні. Плошча вострава складае 592 км². Адміністрацыйна ён уваходзіць у прэфектуру Хіёга і падзяляецца на 3 гарадскія акругі — Авадзі, Сумота і Мінаміявадзі. Самы буйны з іх — Сумота.

Авадзі злучаецца з востравам Хонсю на поўначы мостам Акасі-Кайкё, а з востравам Сікоку на поўдні — мостам Нарута. Чыгуначнае злучэнне як на востраве, так і з востравам, адсутнічае. Адзіны сродак руху — аўтатранспарт.

Асноўным заняткам жыхароў вострава з’яўляецца сельская гаспадарка.

З VII і па XIX стагоддзі ўключна востраў утвараў у Японіі асобную правінцыю Авадзі. Сама назва Авадзі азначае ў перакладзе Дарога да правінцыі Ава — з прычыны таго, што ў мінулым праз Авадзі праходзіў найкарацейшы шлях з Хансю на Сікоку, у былую правінцыю Ава, цяпер прэфектура Такусіма. У перыяд Эда, пачынаючы з 1615 года, на Авадзі кіравалі даймё (князі) Такусімы.

  • АВАДЗИ(СИМА) // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.