«Аватар: Шлях вады» (англ.: Avatar: The Way of Water), таксама вядомы як «Аватар 2» (англ.: Avatar 2) — амерыканскі навукова-фантастычны 3D-фільм рэжысёра і сцэнарыста Джэймса Кэмерана.
Пасля неаднаразовых пераносаў прэм’ера фільма «Аватар: Шлях вады» адбылася ў Лондане 6 снежня 2022 года, а прэм’ера ў ЗША — 16 снежня 2022 года. Фільм сабраў у сусветным пракаце больш за 1,5 мільярда долараў, стаўшы другім па прыбытку фільмам 2022 года, і ў цэлым атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў. Фільм хвалілі за візуальныя эфекты і тэхнічныя дасягненні, але галоўны яго недахоп — трохгадзінная працягласць. [15]. Фільм пераадолеў мяжу ў мільярд даляраў за два тыдні, стаўшы шостым па касавых зборах[16].
Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША[17] і Амерыканскі інстытут кінамастацтва[18] назвалі фільм адным з дзесяці лепшых фільмаў 2022 года, і ён быў намінаваны за «лепшы фільм — драма» і за «лепшую рэжысёрскую працу» на 80-й цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты глобус».