Авата́ра (санскр. літар. «сыходжанне», «сашэсце (Бога)») — у індуізме ўвасабленне бога Вішну ў вобразах іншых багоў, людзей або жывёл; у будызме аватара — наогул увасабленне бажаства.
Аватара звязана з верай у перасяленне душы, пашырана з 4—6 ст. н.э.
У міфах найбольш вядомы 10 аватар Вішну (у т.л. ў выглядзе герояў Крышны, Рамы, вепра, карліка), якія здзяйсняюць подзвігі на зямлі.