Авель (іўр.: הבל) — паводле біблейскага падання, малодшы сын Адама і Евы, жывёлавод, якого ад зайздрасці забіў родны брат Каін-земляроб за тое, што Бог прыняў дары Авеля, а дары Каіна адхіліў.
У іўдаісцкай і хрысціянскай традыцыях выступае як вобраз лагоднай і нявіннай ахвяры чалавечай жорсткасці. У паданні пра забойства Авеля Каінам шэраг даследчыкаў бачаць яскравае адлюстраванне барацьбы земляробчых і жывёлагадоўчых этнічных груп яўрэйскага народа старажытнага часу[4].
↑Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 168. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 168. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.