Авенда
| ||||||||
Авенда[2] (фр.: Owendo) — порт у Габоне, размешчаны на паўднёвы захад ад Лібрэвіля. Крайняя заходняя станцыя Трансгабонскай чыгункі.
Авенда — найважнейшы камерцыйны порт Габона з насельніцтвам 79 300 чалавек (2013 год). Тут размешчаны індустрыяльныя прадпрыемствы, у тым ліку буйныя цэментныя заводы.