А́вэ Мары́я (лац.: Ave Maria — Вітай, Марыя) — каталіцкая малітва да Дзевы Марыі, названая па яе пачатковых словах. Малітву называюць таксама анёльскім прывітаннем, або angelico salutatio, бо яе першая фраза ўяўляе прывітанне арханёла Гаўрыіла да Марыі ў момант Дабравешчання.
У візантыйскім абрадзе малітве Ave Maria адпавядае Песня Прасвятой Багародзіцы.
Тэкст на латыні | Літургічны каталіцкі пераклад | Падрадковы пераклад |
---|---|---|
|
Крыніцай для малітвы паслужылі два вершы з Евангелля паводле Лукі:
Пераклад Васіля Сёмухі | Вульгата[6] | Новая Вульгата[7] |
---|---|---|
Прывітанне Анёла (Лк. 1:28) | ||
Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою; дабраславёная Ты сярод жанчын. |
et ingressus angelus ad eam dixit ave gratia plena Dominus tecum benedicta tu in mulieribus |
Et ingressus ad eam dixit: “ Ave, gratia plena, Dominus tecum ”. |
і прывітанне Лізаветы (Лк. 1:42) | ||
І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Дабраславёная Ты сярод жанчын, і дабраславёны плод улоння Твайго! |
et exclamavit voce magna et dixit benedicta tu inter mulieres et benedictus fructus ventris tui |
et exclamavit voce magna et dixit: “ Benedicta tu inter mulieres, et benedictus fructus ventris tui. |
Малітва Авэ Марыя ўвайшла ў частае ўжыванне з XI стагоддзя. Папа Урбан IV дадаў да яе заключныя словы: «Езус. Амэн». З XIV стагоддзя да яе сталі дадаваць наступныя заключныя словы, якія ўжываюцца і дагэтуль: «Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.». Канчатковы варыянт быў сфарміраваны да XVI ст. і ўключаны ў зборнік малітваў, выдадзены Папам Піем V у 1568 годзе[5].
Акрамя самастойнага значэння, Вітай, Марыя ёсць часткай малітвы «Анёл Панскі», якая паводле прадпісання Папы Яна XXII, выдадзенага ў 1326 годзе, чытаецца тройчы штодзень, пры перазвоне.
Таксама Вітай, Марыя чытаецца па малых пацерках ружанца, тады як вялікія пацеркі прысвечаны «Ойча наш».