Катастрофа рэйса B4-213 | |
---|---|
![]() | |
Агульныя звесткі | |
Дата | 20 красавіка 2012 года |
Час | каля 18:40 (UTC+5) |
Характар | Крушэнне пры пасадцы |
Месца |
![]() |
Каардынаты | 36°39′46″ пн. ш. 72°59′07″ у. д.HGЯO |
Загінулыя | 138 |
Паветранае судна | |
Мадэль | Boeing 737-236 |
Авіякампанія | Bhoja Air |
Пункт вылету |
«Джына», Карачы ![]() |
Пункт прызначэння |
«Беназір Бхута», Ісламабад ![]() |
Рэйс | B4-213 |
Бартавы нумар | AP-BKC |
Дата выпуску | 1984 (27,5 гадоў) |
Пасажыры | 121 |
Экіпаж | 6 |
Загінулыя | 127 |
Параненыя | 0 |
Выжылых | 0 |
Авіякатастрофа ў Ісламабадзе 20 красавіка 2012 года — цяжкае авіяцыйнае здарэнне (авіякатастрофа) з пасажырскім самалётам Boeing 737-236 (бартавы нумар AP-BKC) авіякампаніі Bhoja Air, які здзяйсняў рэйс B4-213 Карачы—Ісламабад.
20 красавіка каля 18:40 мясцовага часу (UTC+5) пры заходзе на пасадку ў аэрапорт Ісламабада «Беназір Бхута», каля горада Равалпіндзі, самалёт сутыкнуўся з будынкамі, разбурыўся і згарэў.
На борце знаходзіўся 121 пасажыр[1] і 6 членаў экіпажа[2]. Усе яны загінулі[3]. Таксама загінулі жыхары дома, на які зваліўся самалёт — 11 чалавек. Агульная колькасць ахвяр склала 138 чалавек[4].
Самалёт Boeing 737-236 з бартавым нумарам AP-BKC (завадскі нумар 23167) быў выраблены ў 1984 годзе[5]. Да 1999 года эксплуатаваўся ў British Airways, затым — у Comair. Пасля гэтага ён быў прададзены ў кампанію Shahin, у якой яго напачатку 2012 года набыла Bhoja Air.
Самалёт выконваў рэгулярны ўнутраны рэйс B4-213 з аэрапорта «Джына», Карачы, у аэрапорт «Беназір Бхута», Ісламабад. Вылет адбыўся ў 17:00 мясцовага часу (UTC+5) прыбыццё чакалася ў 18:50. Заходзячы на пасадку, каля 18:40 самалёт урэзаўся ў зямлю на адлегласці 5 км ад УПП. Сутыкненне адбылося на тэрыторыі прыгараднай вёскі.
На борце знаходзіўся 121 пасажыр, у тым ліку 11 дзяцей.
Нацыянальнасць | Загінула | Усяго | |
---|---|---|---|
Пасажыры | Экіпаж | ||
![]() |
120 | 6 | 126 |
![]() |
1 | 0 | 1 |
Усяго | 121 | 6 | 127 |
Расследаванне прычын катастрофы вядзецца.