Авіяўдар па консульстве Ірана ў Дамаску | |
---|---|
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Месцазнаходжанне | |
Дата | 1 красавіка 2024 |
Колькасць параненых | невядома |
Колькасць загінулых |
|
Узбраенне | F-35I Adir[d][2] |
Мэта | Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі |
Злачынец | Армія абароны Ізраіля[d][3] |
Victim(s) | Махамад Рэза Захедзі[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
1 красавіка 2024 года каля 17:00[5] ВПС Ізраіля атакавалі іранскае консульства ў г. Дамаск (Сірыя). Будынак быў знішчаны. Іранскі пасол Хасейн Акбары сцвярджаў, што дыппрадстаўніцтва абстраляна шасцю ракетамі з самалётаў F-35[6].
Пры ўдары загінулі 16 чалавек[7][8]: 7 членаў Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), 1 прадстаўнік Хезбалы, 5 праіранскіх апалчэнцаў, іранскі саветнік, 2 грамадзянскія асобы. Як мяркуецца, галоўнай мэтай быў камандуючы спецпадраздзяленнем Кодс брыгадны генерал Махамад Рэза Захедзі, які загінуў пры бамбардзіроўцы[9].
Міністр замежных спраў Сірыі Фейсал Мекдад рашуча асудзіў авіяўдар, назваўшы яго тэрактам[10]. Прэс-сакратар МЗС Ірана Насер Канаані адзначыў, што ўдар па консульстве з’яўлецца грубым парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года і заклікаў міжнародную супольнасць і ААН прыняць неабходныя меры[11][12]. Ізраільскі бок першапачаткова адмовіўся ад каментароў[13], але пазней заявіў, што дадзены аб’ект не быў консульствам[14].
Рэгіянальнае камандаванне сіл «Кудс» паабяцала беспрэцэдэнтны ўдар у адказ[15].
Бамбардзіроўку асудзілі ААН[16], Кітай[17], Расія[18], Катар[19], Аман[20], Саудаўская Аравія[21], Пакістан[22] і іншыя.
Інцыдэнт супаў з нацыянальным святам Ірана — Днём Ісламскай Рэспублікі Іран.
13 красавіка Іран і яго саюзнікі нанеслі магутны ўдар балістычнымі ракетамі і дронамі па ізраільскай тэрыторыі.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)