Агайскі паўночна-ўсходні медыцынскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Northeast Ohio Medical University | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Northeast Ohio Medical University |
Заснаваны | 1973 |
Студэнты | 985[1] і 1 011[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рутстаўн, Агая, ЗША |
Сайт | neomed.edu |
![]() |
Агайскі паўночна-ўсходні медыцынскі ўніверсітэт (англ.: Northeast Ohio Medical University) — амерыканская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў мястэчку Рутстаўн у штаце Агая, ЗША.
Універсітэт спецыялізуецца на паслядыпломнай адукацыі ў галіне медыцыны і фармацыі, але таксама мае праграмы вышэйшай адукацыі другой ступені (магістратуры).
Галоўны кампус размешчаны прыкладна за 72 км на паўднёвы ўсход ад Кліўленда. У арыгінальных будынках ХХ стагоддзя на тэрыторыі кампуса размяшчаюцца кнігарня, біямедыцынская бібліятэка, даследчыя лабараторыі і добраўпарадкаваны двор. На паўночнай ускраіне кампуса ўніверсітэт прапануе арэнднае жыллё для студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў.
Вучэльня была заснавана як Медыцынскі каледж паўночна-ўсходніх універсітэтаў Агая заканадаўчым сходам штата Агая ў 1973 годзе, а месца для кампуса ў Рутстаўне ўздоўж аўтастрады № 44 і шашы № 76 было абрана ў 1974 годзе. Першы набор быў здзейснены ў верасні 1977 года і ўключаў 42 студэнты.