Агастас Фіц-Рой, 3-і герцаг Графтан (англ.: Augustus FitzRoy, 3rd Duke of Grafton; 28 верасня1735 — 14 сакавіка1811) — 11-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да партыі Вігаў. Паміж 1747 і 1757 гадамі Агастас быў вядомы як граф Юстан і быў брытанскім ліберальным дзяржаўным дзеячам Геаргіянскай эпохі.
Стаў вядомым у палітыцы ў якасці праціўніка лорда Б’юта, фаварыта караля Георга III. Графтан злучыўся з герцагам Ньюкасла супраць Б’юта. У 1765 годзе герцаг Графтан быў прызначаны таемным дарадцам; затым ён стаў сакратаром у Паўночным Дэпартаменце ў першым урадзе маркіза Рокінгема. Аднак ён сышоў адтуль у наступным годзе, і Піт (да таго часу граф Чэтэм) сфармаваў міністэрства, у якім Графтан быў Першым лордам казначэйства.
Хвароба Чэтэма ў канцы 1767 года прывяла Графтана да лідарства ва ўрадзе, але палітычныя разлад і напады «Джаніўса» прывялі да яго адстаўкі ў студзені 1770 года.