| ||||||||||||||||
Агдам[1] (азерб.: Ağdam) — горад у Азербайджане, цэнтр Агдамскага раёна. Знаходзіцца за 365 км ад Баку, ля ўсходняга падножжа Карабахскага хрыбта, на ўскраіне Карабахскай раўніны.
З 23 ліпеня 1993 года быў пад кантролем непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі, лічыўся кварталам горада Аскерана. 20 лістапада 2020, у адпаведнасці з пагадненнем аб спыненні агню ў Нагорным Карабаху, Агдам вярнуўся ў склад Азербайджана.