Агелена лабірынтавая |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Агелена лабірынтавая |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Agelena labyrinthica Clerck, 1757
|
|
Агелена лабірынтавая (Agelena labyrinthica) — від павукоў сямейства лейкавых.
Даўжыня цела 7—15 мм. Галавагрудзі карычневыя, з шырокай жоўтай бакавой каймой, брушка карычнявата-шэрае ці карычнявата-чорнае з 6 парамі касых светлых палос. Афарбоўка самак менш выразная.
Пашырана ў Еўропе, Сярэдняй Азіі, Японіі; у т.л. трапляецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Жыве на паверхні глебы, на лугах. Гнёзды накшталт шырокай лейкі з павуціны, краямі прымацаваныя да раслін, знізу ў выглядзе трубкі, дзе павук хаваецца і чакае здабычу (насякомых).
- Агелена // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 26.