Агент Грын, «эйджэнт грын» (англ.: Agent Green, зялёны рэагент) — кодавая назва сумесі магутных гербіцыдаў і дэфаліянтаў, якую амерыканскія вайскоўцы выкарыстоўвалі ў экалагічнай вайне супраць В’етнама. Назва паходзіць ад зялёнай паласы, намаляванай на бочках, у якія расфасоўвалі гэтую сумесь. Шмат у чым натхнёны выкарыстаннем гербіцыдаў і дэфаліянтаў падчас брытанскай вайны ў Малаі, ён быў адным з так званых «вясёлкавых гербіцыдаў». Агент Грын выкарыстоўваўся толькі ў перыяд паміж 1962 і 1964 гадамі, у пачатку выпрабавальных этапаў праграмы распылення гербіцыдаў.
Агент грын змешваўся з агентам пінк і выкарыстоўваўся для знішчэння ўраджаю.
У агульнай складанасці было выраблена 20 000 галонаў гэтага агента. Хімікат вырабляўся па замове Міністэрства абароны ЗША амерыканскімі кампаніямі «Доў Кемікэл» і «Юніён Карбайд»[1], а таксама сумесным прадпрыемствам «Мобай» (заходнегерманскай кампаніі «Баер» і амерыканскай «Мансанта»)[2].
Адзіны актыўны інгрэдыент агента Грын — 2,4,5-трыхлорфенаксіуксусная кіслата (2,4,5-Т), адзін з распаўсюджаных фенаксі-гербіцыдаў той эпохі. Яшчэ да пачатку аперацыі Ranch Hand (1962—1971) было вядома, што ў якасці пабочнага прадукту сінтэзу 2,4,5-Т[3][4][5][6][7][8] утворыцца дыяксін 2,3,7,8-тэтрахлордыбензадыяксін (ТХДД), які прысутнічаў у любых сумесяў, што ўтрымлівалі гэты гербіцыд. Адзіным актыўным кампанентам агента Грын быў 2,4,5-Т, таксама як і ў аналагічным агенце Пінк і раней вырабленых партыях 2,4,5-Т з больш высокім утрыманнем ТХДД[9]. Утрыманне ў ім дыяксінаў у шмат разоў перавышала сярэдні ўзровень дыяксінаў у агенце оранж.