Агнета Экемір

Агнета Экемір
Род дзейнасці актрыса, мадэль, мадэльер
Дата нараджэння 2 ліпеня 1950(1950-07-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 2018(2018-12-29)[2] (68 гадоў)
Грамадзянства

Агнета Мары-Ан Экемір (Agneta Marie-Anne Eckemyr, 2 ліпеня 1950, Карлсбарг — 29 снежня 2018) — шведская актрыса і мадэль, пазней дызайнер адзення.

Працавала мадэллю, дзякуючы сваёй знешнасці атрымала шэраг кіно-і тэлевізійных роляў. Яе фота з’явіліся ў часопісе Life разам з фотаздымкамі пяці паўфіналістаў на ролю Джэймса Бонда ў фільме «На сакрэтнай службе Яе Вялікасці» (1969).

Неўзабаве пасля з’яўлення ў 1974 годзе ў сямейнай стужцы «Востраў на вяршыні свету» вытворчасці Disney, Экемір з’явілася на вокладцы і на старонках кастрычніцкага нумару Playboy за 1975 год у якасці Playboy Playmate.

Пасля завяршэння кінакар’еры занялася дызайнам адзення. Яе самыя апошнія распрацоўкі былі прадстаўлены на Älskling, на Калумбус-Авеню ў Нью-Ёрку; у адным квартале ад яе кватэры з выглядам на Цэнтральны парк.

  • 1971: Сляпы — Пілар
  • 1974: Востраў на вяршыні свету — Фрэя
  • 1975: Lejonet och jungfrun — Дзева
  • 1977: Солянка па-кентукійску — Мінь Чоу (навэла «За прыгаршчу ен»)
  • 1978: CHiPs эпізод Flashback! −1-я жанчына ў машыне
  • 1979: Зіма забівае — Медсястра Адзін
  • 1979: Дом Крыстафера — Ханна
  • 1980: Flygnivå 450 — Айно
  • 1981: Olsson per sekund eller Det finns ingen anledning till oro — Інгер
  • 1982: Brusten himmel — Марта

Зноскі