Агнём і мячом | |
---|---|
Ogniem i mieczem | |
Жанр | драма, гістарычны, прыгодніцкі |
Аўтар(ы) | Ежы Гофман |
Рэжысёр(ы) | |
Сцэнарыст(ы) | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Краіна вытворчасці | Польшча |
Мова | польская, украінская, крымскататарская |
Колькасць сезонаў | 1 |
Колькасць выпускаў | 4 |
Першы выпуск | 8 лютага 1999 |
Вытворчасць | |
Прадзюсар(ы) | |
Месца здымак | Кракаў і Познань |
Працягласць | 180 хвілін |
Спасылкі | |
IMDb ID 0128378 |
«Агнём і мячом» (польск.: «Ogniem i mieczem») — польскі гістарычны драматычны тэлесерыял, створаны Ежы Гофманам па аднайменным рамане Генрыка Сянкевіча.
Гэта апошняя (хаця ў адпаведнасці з сюжэтам — пачатковая) частка трылогіі Сенкевіча аб гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя, экранізаваная Гофманам («Пан Валадыёўскі» быў экранізаваны Гофманам у 1969 годзе, а «Патоп» — у 1974 годзе).
Фільм лічыцца найбольш высокабюджэтным з усіх польскіх фільмаў, знятых да таго часу.
Сярэдзіна XVII стагоддзя. Ян Скшэтускі, пасол князя Вішнявецкага, вяртаецца з місіі ў Крыме. Па дарозе ён ратуе жыццё казацкаму палкоўніку, якім апыняецца сам Багдан Хмяльніцкі. Падчас адпачынку ў карчме ён знаёміцца з двума шляхціцамі, Янам Ануфрыем Заглобай і Лангінам Падбіпяткай, якія мелі магчымасць бачыць, як Скшэтускі расправіўся з агрэсіўным старастам Чаплінскім, кінуўшы яго тварам у гразь перад карчмам. Яны працягваюць свой шлях разам. Неўзабаве яны знаходзяць зламаўшуюся павозку, якая належала княгіні Курцэвіч. Яны ратуюць старую княгіню і яе прыгожую падчарыцу Алену.
Багдан Хмяльніцкі арганізоўвае вялікае паўстанне саюзных з татарамі казакоў на Сячы. Паўстанцы разбіваюць каронныя войскі пры Жоўтых Водах і Корсуні. Паўстанне спрабуе «ўтапіць у крыві» князь Вішнявецкі, якому верна служаць Ян Скшэтускі і Лангін Падбіпятка. Прафесійныя абавязкі разлучаюць Скшэтускага з каханай Аленай. Не хапае часу, каб абараніць яе ад вайны і ад закаханага ў яе казацкага палкоўніка Юрыя Багуна. Багун забіў князёў Курцэвічаў і схаваў Алену у ведзьмы Гарпіны, знакам-паролем доступу да якой робіць свой пярнач.
Войскі на чале з князем Вішнявецкім не могуць разлічваць на дапамогу іншых магнатаў, бо тыя жадаюць перамір’я з казакамі. Паспалітае рушэнне, якое сабралася пад Піляўцамі, разбеглася ад весткі аб прыходзе татараў. Войска князя ўмацоўваецца ў Збаражы, які трымае ў аблозе вялікае войска на чале з Багданам Хмяльніцкім і ханам Іслямам III Гіраем. Шляхта лікам у некалькі тысяч мужна абараняецца, але супраць такой вялікай сілы амаль няма шанцаў.
Князь пасылае Падбіпятку пракрасціся праз лагер казакаў і паведаміць каралю Яну Казіміру пра трагічнае становішча Збаража. Лангін памірае ад стрэл татараў. Але місія ўрэшце ўдаецца Яну Скшэтускаму, дзякуючы якому кароль адпраўляецца на дапамогу Збаражу.
Князь Вішнявецкі, Скшэтускі і Заглоба ставяцца героямі, Алена выратавана, а Юрый Багун схоплены (урэшце Скшэтускі даруе яму волю).