Агні вар’етэ | |
---|---|
італ.: Luci del varietà | |
Жанр | драматычны фільм[1][2], рамантычны фільм[1] і кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 100 хв. |
Краіна | |
Мова | італьянская мова |
Год | 1950, 1951 і 1954 |
IMDb | ID 0042692 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Агні вар’етэ»[6] (італ.: Luci del varietà) — дэбютны фільм Федэрыка Феліні, зняты ім у 1950 годзе разам з Альберта Латуада.
Кека (Пепіна Дэ Філіпа) — «мастацкі кіраўнік» вандроўнай трупы вар’етэ, якая падарожнічае па Італіі на цягніку і дае прадстаўлення ў самых глухіх гарадках і пасёлках. Аднойчы да іх прыбіваецца красуня Ліліяна (Карла Дэль Поджа), якая марыць выступаць на сцэне. Вельмі хутка высвятляецца, што ніякіх талентаў у яе, увогуле, няма. Аднак для неспрактыкаванага гледача, перад якім пераважна і выступае трупа, гэта аказваецца неістотным: народ бурна вітае кожнае яе з’яўленне (асабліва, калі яна дастаткова лёгка апранутая), а неўзабаве ў яе з’яўляюцца прыхільнікі. Кека таксама аказваецца захопленым новай «зоркай», якую ён хоча падняць да вяршыняў шоу-бізнесу. У выніку трупа аказваецца кінутая на волю лёсу…