Агрэ́сія (ад лац.: aggressio — напад) — выкарыстанне ўзброенай сілы адной дзяржавай (групай дзяржаў) супраць суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай незалежнасці другой дзяржавы або народа (нацыі)[крыніца?].
Найбольш небяспечная узброеная (прамая) форма агрэсіі. Існуе[крыніца?] таксама паняцце ускоснай агрэсіі, пры якой дзяржава-агрэсар скрыта выкарыстоўвае ўзброеныя сілы, напрыклад, праз узброеныя банды наёмнікаў, нерэгулярных вайсковых фарміраванняў . Паводле Статута ААН, Савет Бяспекі можа кваліфікаваць як агрэсію і іншыя дзеянні.
Адпаведна з міжнародным правам агрэсія — злачынства супраць міжнароднага міру і таму цягне за сабой міжнародную адказнасць[крыніца?]. Дзяржава, якая стала аб'ектам агрэсіі, мае права на прыняцце мер індывідуальнай і калектыўнай абароны. Савет Бяспекі ААН правамоцны прыняць рашэнне аб выкарыстанні да агрэсара мер , у т.л. ваеннага характару , напрыклад, у 1991 годзе ўзброеныя сілы НАТА выступілі супраць Ірака, які захапіў Кувейт.