Агуа

Агуа
ісп. Agua
Выгляд з горада Антыгуа-Гуатэмала
Выгляд з горада Антыгуа-Гуатэмала
Краіна
Горная сістэмаКардыльеры 
Форма вулканастратавулкан 
Апошняе вывяржэнненевядома 
Вышыня вяршыні3761 м 
Адносная вышыня1 981 м
Агуа (Гватэмала)
Агуа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агуа (ісп.: Agua) — стратавулкан у Цэнтральнай Амерыцы, вышыня 3761 м, у дэпартаменце Сакатэпекес, Гватэмала.

Размешчаны недалёка ад горада Антыгуа-Гватемала насупраць вулканаў Фуэга і Акатэнанга. Знаходзіцца на захад ад возера Аматытлан. Форма вулкана сіметрычная. Схілы Агуа лясістыя. Складзены андэзітамі і базальтамі. Вулкан пакрыты кратарамі. На паўночным усходзе вулкана размешчаны 280-метровы кратар, 6 кратараў на паўночна-заходнім схіле вулкана і 2 — на паўднёвым схіле. Афіцыйна зафіксаваных вывяржэнняў няма, але дзякуючы аналізу тэфры вулкана вядома, што апошняе вывяржэнне адбывалася ў сучасны перыяд. Іншая назва вулкана Вадзяны вулкан. Назва паходзіць ад разбуральнага селю з вады і вулканічных парод, які адбыўся 11 верасня 1541 года. Тады вадзяны паток знішчыў першую сталіцу Гватэмалы Сьюдад-В'еха, загінула каля 600 чалавек.