Адак (востраў)

Адак
англ. Adak
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча711 км²
Насельніцтва326 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,46 чал./км²
Размяшчэнне
51°46′33,50″ пн. ш. 176°36′59,90″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Адак (востраў) (Паўночная Амерыка)
Адак
Адак
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адак (англ.: Adak) — востраў у групе Алеуцкіх астравоў. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Аляска. Плошча — 711 км². Насельніцтва (2011 г.) — 326 чалавек.

Карта

Адак — востраў у групе Андрэянаўскіх астравоў Алеуцкага архіпелага. Месціцца ў 1916 км на паўднёвым захадзе ад Анкорыджа паміж астравамі Канага і Кагаласка.

Мае вулканічнае паходжанне. Ландшафты ўключаюць горныя раёны, шырокія пагорыстыя раўніны, скалы, вузкія марскія пляжы. Горы і раўніны поўдня ўяўляюць сабою вынік плейстацэнавай ледавіковай эрозіі марской платформы. Паўднёвыя берагі часцяком паднятыя, з высокімі скаламі. На поўначы вылучаюцца два адзінкавых вулканічных конуса Агадак і Мофет. Вышыня вулкана Мофет дасягае 1196 м. Паміж імі знаходзяцца вулканічныя пагоркі, застылыя лававыя струмяні. Прыбярэжныя пясчаныя выдмы адлучаюць некалькі буйных лагун ад мора.

Рэкі кароткія, парожыстыя, часам ствараюць азёры. На поўдні ёсць некалькі маляўнічых вадаспадаў.

Клімат пераходны ад умеранага да арктычнага. На поўначна-усходнім беразе сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +5°C. Улетку частыя туманы. У горных раёнах надвор'е больш прахалоднае.

Нізіны, запоўненыя тарфянымі глебамі, пакрыты зараснікамі траў і хмызнякоў. На ўзроўні вышэй за 450 м травы рэдкія, але сустракаюцца імхі і лішайнікі. Марскія пляжы знакаміты лежнямі ластаногіх, рэдка наведваюцца каланамі. Шмат марскіх птушак. У сезон нерасту рэкі прыцягваюць ласосепадобных рыб. У выніку чалавечай дзейнасці на востраве Адак інтрадуцыраваны карыбу, лісы, пацукі і мышы.

Паўднёвая частка Адака і вяршыня вулкана Агадак на поўначы маюць запаведны характар. Аднак ліцэнзійны лоў рыбы і паляванне на карыбу дазволены на ўсёй тэрыторыі вострава