Адам Кановер | |
---|---|
англ.: Adam Conover | |
Імя пры нараджэнні | Адам Кановер |
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1983 (41 год) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | David O. Conover[d] |
Маці | Margaret Conover[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | тэлевядучы, комік, вікіпедыст, акцёр агучвання, падкастар |
Кар’ера | 2012 — цяпер. час |
IMDb | ID 4033885 |
adamconover.net | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адам Кановер (англ.: Adam Conover) — амерыканскі комік, акцёр і тэлевядучы. Ён з’яўляецца вядучым шоў Адам руйнуе ўсё[1]. Мэтай гэтага шоу з’яўляецца раскрыць нерасказаныя і схаваныя праўды/факты аб паўсядзённых таварах і паслугах, і іншых ідэях якія самі сабой разумеюцца. Першы эпізод шоу адбыўся 29 верасня 2015 года. Кановер сказаў, што ягоны персанаж у шоў заснаваны на тыпе чалавека, які задаецца пытаннем, хто ён. Як ён сказаў у New York Observer: «гэта рэакцыя, якую я атрымліваў усё маё жыццё: калі я штосьці пазнаю і спрабуюць сказаць людзям ў размове, яны раздражняюцца»[2].
Кановер нарадзіўся ў Уодзінг Рывэр, Нью-Ёрк, у сям’і марскога біёлага, Дэвіда[3] і батаніка Маргарэт Кановер.[4][5][6] У яго таксама ёсць сястра, якая займаецца распрацоўкамі ў галіне ядзернай фізікі. Аднойчы Адам сказаў пра сябе такія словы: «Я адзіны чалец у сям’е без звання доктара навук»[7]. У 2000 годзе скончыў школу Шорхэм-Уодзінг Рывер, дзе ён упершыню зацікавіўся выступамі у тэатральных пастаноўках.[8] Затым ён наведаў Бард-каледж, дзе ён стаў актыўным чальцом скэтч-групы Olde English, і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне філасофіі.[4][8] У 2012 годзе ён пачаў працаваць у CollegeHumor. Ён таксама агучвае некаторых персанажаў у шоу Конь БоДжек.[4] У сакавіку 2016 года, ён выспаў на маркетынгавай канферэнцыі, сцвярджаючы, што пакалення ігрык на самай справе не існуе.[9]
На 2015 год, Кановер мае блізкія зносіны з пастаноўшчыцай Лізай Ханавольд[4].