Адам Міцкевіч | |
---|---|
польск.: Adam Mickiewicz | |
![]() Дагератыпія1842 года. | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Adam Bernard Mickiewicz |
Дата нараджэння | 24 снежня 1798[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 1855[2][3][…] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Міцкевіч[d] |
Маці | Барбара з Маеўскіх[d] |
Жонка | Цэліна Шыманоўская[d] |
Дзеці | Уладзіслаў Міцкевіч і Марыя Гарэцкая |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Гады творчасці | 1818 — 1855 |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | эсэ, апавядальная паэзія[d] і публіцыстыка |
Мова твораў | французская і польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Ада́м Берна́рд Міцке́віч (польск.: Adam Bernard Mickiewicz; 24 снежня 1798, фальварак Завоссе Навагрудскага павета Літоўскай губерні Расійскай імперыі, цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці, Беларусі, у метрыцы месца нараджэння не пазначана — 26 лістапада 1855, Канстанцінопаль, Асманская імперыя) — беларускі[9][10] і польскі[11] паэт, публіцыст, у тым ліку палітычны, асветнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага польскага руху, сябар Таварыства філаматаў. Вядомы перадусім сваімі баладамі, паэтычнымі апавяданнямі: драмай «Дзяды» і паэтычнай эпапэяй «Пан Тадэвуш», якая прызнаная апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры. Сярод іншых уплывовых твораў Міцкевіча вылучаюцца паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына».
За антыўрадавую палітычную дзейнасць Адам Міцкевіч правёў у ссылцы ў цэнтральнай Расіі пяць гадоў, пакінуў Расійскую імперыю ў 1829 годзе і правёў рэшту свайго жыцця ў выгнанні, першапачаткова асеўшы ў Рыме, затым перабраўшыся ў Парыж, дзе ён стаў прафесарам славянскай літаратуры ў «Калеж дэ Франс». У Парыжы сустракаўся з Фрыдэрыкам Шапенам. Памёр у Канстанцінопалі, куды прыехаў аказваць дапамогу ў арганізацыі польскіх войскаў для барацьбы з Расійскай імперыяй у Крымскай вайне. Яго парэшткі пазней былі перавезеныя ў Вавельскі сабор у Кракаве.
Бацька пісьменніка выводзіў сябе са шляхецкага роду Рымвідаў-Міцкевічаў герба «Порай», заснавальнікам якога нібыта быў літоўскі баярын Рымвід. Сам Міцкевіч пісаў пра баярына Рымвіда ў сваёй «Гражыне». Аднак дваранства Рымвідаў-Міцкевічаў не было зацверджана ў Расійскай імперыі, бо яму не ставала слушных доказаў[12][13]. Паводле некаторых даследчыкаў, бацька паэта паходзіў з заможнага беларускага сялянства[14]. Пра жыццё шляхетнага прадзеде Адама — Ян Міцкевіч, у Наваградскім ваяводстве вядома з 1720-х гадоў, ён быў жанаты з уніяткай Мар’янай Лешчылоўскай. Дзед паэта — Якуб Міцкевіч, ажаніўся з Тадорай Пенкальскай, яна была кальвінскага веравызнання[15]. Маці паэта — Барбара, і яе сястра-блізніца Марыяна, нарадзіліся ў 1768 годзе[16][17], паходзілі з роду Маеўскіх герба «Стары конь», вядомага ў Наваградскім ваяводстве з сярэдзіны XVII ст. Яе бацькі — Матэвуш Маеўскі, пад канец жыцця быў эканомам у маёнтку Чомбраў, які належаў Вузлоўскім, і Кацярына-Ганна з Арэшкаў, дачка наваградскага ротмістра Юзафа Арэшкі. Першым вядомым продкам Адама Міцкевіча з роду Маеўскіх лічаць Казіміра Маеўскага, які ў 1650 годзе валодаў фальваркам Бердаўка. Памылковая гіпотэза паходжання Барбары Маеўскай ад паслядоўнікаў Якуба Франка папулярызуецца публіцыстамі яўрэйскага паходжання. Ахрышчаны ў Навагрудскім фарным касцёле 12 лютага 1799 года.
Атрымаўшы адукацыю ў Навагрудскай дамініканскай школе (1807—1815), паступіў у Віленскі ўніверсітэт (1815). З 1817 удзельнічаў у стварэнні і дзейнасці патрыятычных моладзевых гурткоў філаматаў і філарэтаў, напісаў праграмныя вершы («Ода да маладосці», 1820 і іншыя). Па заканчэнні ўніверсітэта служыў настаўнікам у Коўна (1819—1823).
У кастрычніку 1823 быў арыштаваны ў Вільні па раздутай М. М. Навасільцавым справе філаматаў і заключаны ў турму, якая размяшчалася ў памяшканні былога базыльянскага манастыра Святой Тройцы, дзе правёў некалькі месяцаў. У красавіку 1824 быў выпушчаны з турмы на парукі. У кастрычніку 1824 быў высланы ў выгнанне з Літвы.
Да 1829 прабыў у Расіі: Санкт-Пецярбург, з лютага па сакавік 1825 — Адэса, з выездам у Крым, са снежня 1825 — Масква (дзе няўдала спрабаваў ажаніцца з Каралінай Яніш, будучай паэтэсай і перакладчыцай Каралінай Паўлавай ), з лістапада 1827 года зноў Пецярбург. У Расіі зблізіўся з удзельнікамі дзекабрысцкага руху (К. Ф. Рылееў, А. А. Бястужаў), са значнымі рускімі пісьменнікамі і паэтамі (А. С. Пушкін, А. А. Дэльвіг, І. В. Кірэеўскі , браты Ксенафонт і Мікалай Палявыя , Д. У. Венявіцінаў , Я. А. Баратынскі), з бібліёграфам і знакамітым аўтарам эпіграм С. А. Сабалеўскім , таксама сябраваў з паэтам А. М. Янушкевічам.
Асабліва блізкія сяброўскія адносіны звязалі Міцкевіча з паэтам і журналістам князем Пятром Андрэевічам Вяземскім, які стаў першым перакладчыкам на рускую мову «Крымскіх санетаў »[18].
У маі 1829 года пакінуў Расію раней за падпісанне царом загаду пра забарону выезду. Жыў у Рыме, Швейцарыі.
Атрымаўшы ў 1831 годзе вестку пра паўстанне, спрабаваў выехаць на радзіму, на некалькі месяцаў затрымаўся ў Дрэздэне, а ўжо ў Познані даведаўся пра паражэнне паўстання.
З 1832 года ў Парыжы, супрацоўнічаў з дзеячамі польскай і літоўска-беларускай эміграцыі, займаўся палітычнай публіцыстыкай. Разам з Іаахімам Лялевелем адзін з лідараў дэмакратычнага крыла эміграцыі з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. З 2 снежня 1832 — намеснік старшыні Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, у якім 24 верасня 1832 года выбраны кіраўніком гістарычна-літаратурнай секцыі[19]. Рэдагаваў часопіс «Pielgrzym Polski ».
У 1839—1840 гг. прафесар Лазанскага ўніверсітэта, выкладаў; з 1840 узначальваў кафедру славянскіх літаратур у Калеж дэ Франс у Парыжы, стаў першым прафесарам славянскай славеснасці ў гэтай установе. У лекцыях даў высокую ацэнку «дыялекту Белай Русі» і яе фальклору, на якія стала абапіраўся ў мастацкай творчасці, а таксама іншым усходне-славянскім мовам, якія называў дыялектамі «маскоўска-рускай мовы». Цытату Міцкевіча часта прыводзяць у дэзідэратычным перакладзе Кастуся Цвіркі, дзе замест «дыялекту Белай Русі» фігуруе анахранізм «беларуская мова», што не адпавядае арыгіналу[20][21]:
![]() |
Маскоўска-руская мова падзяляецца на тры дыялекты. Паўднёвы дыялект Расіі, маларускі, на якім размаўляюць каля дзесяці мільёнаў чалавек, без сумневу, з’яўляецца самым музычным, самым паэтычным і мілагучным, але ён ніколі не быў дастаткова развіты, каб стаць літаратурнай мовай. Дыялект Белай Русі, які называюць рускім або літоўска-рускім, таксама налічвае каля дзесяці мільёнаў носьбітаў. Гэта самы багаты і чысты дыялект, яго развівалі здаўна: вялікія князі Літвы карысталіся ім у сваіх дыпламатычных зносінах калі Літоўскае княства было незалежным. Дыялект Вялікай Русі, на якім таксама гаворыць такая ж колькасць людзей, як і на іншых двух, калі выключыць вельмі адрозны фіна-маскоўскі дыялект — вельмі багаты і чысты, аднак ён не мае ні велічы, ні прастаты літоўска-рускага дыялекту, ні гарманічнасці маларускага...[22] Арыгінальны тэкст (фр.)
La langue moscowito-russe se divise en trois dialectes. Celui du midi de la Russie, le petit russien, qui est parlé par 10 millions d'hommes à peu près, est sans contredit le plus musical, le plus poétique et le plus sonore; mais il n’a jamais été assez développé pour pouvoir servir de langue littéraire. Le dialecte de la Russie blanche, que l'on appelle russien ou lithuano‑russien, est parlé par aussi à peu près par 10 millions d'hommes: c’est le dialecte le plus riche et le plus pur; il a été anciennement cultivé; les grands-ducs de Lithuanie s’en servaient dans leurs dépèches diplomatiques du temps de l'indépendance du duché de Lithuanie. Le dialecte de la Grande-Russie, qui est parlé aussi par le même nombre d’hommes que les deux autres, si l’on excepte le dialecte finno-moskowite, qui en diffère beaucoup, est très riche et pur; mais il n’a pas la magnificence, et la naïveté du dialecte lithuano-russien, ni l’harmonie du petit-russien... |
![]() |
У 1841 годзе трапіў пад уплыў прапаведніка польскага месіянства Андрэя Тавянскага. За прапаганду тавянізму французскі ўрад у 1845 годзе адхіліў Міцкевіча ад чытання лекцый. У 1848 годзе падчас рэвалюцыі стварыў у Італіі польскі легіён. З 1849 годзе зноў у Парыжы, рэдагаваў газету «La Tribune des Peuples ». У 1852 годзе адпраўлены ў адстаўку разам з Жулем Мішле і Эдгарам Кінэ , стаў бібліятэкарам Арсенала.
У красавіку 1855 года Міцкевіч аўдавеў і ўжо восенню 1855 года з’ехаў у Канстанцінопаль, меў намер арганізаваць новы польскі, а таксама яўрэйскі легіён для дапамогі французам і англічанам у вайне з Расіяй. Міцкевіч ствараў атрады з ураджэнцаў Рэчы Паспалітай для змагання з Расіяй.
Памёр у Стамбуле 26 лістапада 1855 года падчас эпідэміі халеры. Перад смерцю сказаў свайму сябру Служальскаму, калі той спытаўся, ці не хоча ён што-небудзь перадаць дзецям: «Няхай любяць адно аднаго», — і праз некалькі хвілін дадаў ледзь чутным шэптам: «Заўсёды!».
Многія біёграфы мяркуюць, што смерць Міцкевіча была вынікам палітычных інтрыг. Цела паэта перавезлі ў Парыж і пахавалі на могілках Манмарансі . У 1890 годзе перазахавалі ў Саборы Святых Станіслава і Вацлава на Вавелі ў Кракаве.
Летам 1820 года[23] Адам Міцкевіч прыехаў разам з Тамашам Занам у Туганавічы, дзе і пачалося ўзаемнае закаханне з Марыляй Верашчакай (стрыечнай сястрой Ігнацыя Дамейкі, траюраднай сястрой Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі). Але каханне было няспраўджальнае і няшчаснае. Тым часам Марыля Верашчака была ўжо заручана з графам Ваўжынцам Путкамерам герба «Бражаціцы», з якім узяла шлюб у 1821 годзе і жыла ў маёнтку ў Больцініках. У жніўні 1821 года на імяніны каханай Міцкевіча напісаў баладу «Свіцязянка». Марылі быў адрасаваны верш «Да М***», згаданы ў «Баладах і рамансах» і ў IV частцы «Дзядоў»[24].
У 1834 годзе ажаніўся з Цалінай Шыманоўскай, у шлюбе нарадзілася шэсць дзяцей — дочкі Марыя і Хелена, сыны Уладзіслаў (1838—1926) — вядомы дзеяч польскай эміграцыі, Юзаф (1850—1938), Аляксандр і Ян.
Першы верш «Гарадская зіма » апублікаваны ў 1818 годзе ў віленскай газеце Tygodnik Wileński .
Віленска-ковенскі перыяд адметны выхадам 2 кніг «Вершаваных твораў» Адама Міцкевіча. Выдадзены Юзафам Завадскім першы вершаваны зборнік «Паэзія» (польск.: «Poezje», т. 1, Вільна, 1822) уключаў «Балады і рамансы » і прадмову «Аб рамантычнай паэзіі» (польск.: «O poezji romantycznej»), стаў маніфестам рамантычнага кірунку ў польскай літаратуры.
У другі том «Паэзіі» (1823) увайшлі рамантычная ліраэпічная паэма «Гражына» і часткі 2 і 4 драматычнай паэмы «Дзяды». У Расіі выйшла кніга «Санеты» (1826), якая ўключыла цыкл «Крымскіх санетаў » з вобразам героя-пілігрыма, які сумуе пра пакінутую радзіму, і новымі для польскай паэзіі ўсходнімі матывамі.
Сярод твораў гэтых зборнікаў сусветна вядомыя «Люблю я!», «Рамантычнасць», «Свіцязь», «Рыбка», сюжэты якіх падказаны беларускімі народнымі паданнямі і песнямі.
У перыяд настаўніцтва Міцкевіч пакахаў прыгажуню Марылю Верашчаку, з якой пазнаёміўся ў 1818 г. у час летніх вакацый, калі гасцяваў у маёнтку Туганавічы непадалёк ад Навагрудка. У той час Марыля была сасватана за графа Путкамера, за якога выйшла замуж у 1821 г. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы паэт прысвяціў Марылі. Са з’яўленнем гэтых твораў постаць Міцкевіча ў польскай літаратуры выйшла на першы план, а Вільня стала новым цэнтрам літаратурнага жыцця. «Балады і рамансы» сведчылі пра пачатак новага мастацкага кірунку — рамантызму, асноўныя прынцыпы народнасці і нацыянальнай самабытнасці якога Адам Міцкевіч сфармуляваў у літаратурным маніфесце «Пра паэзію рамантычную». Творы знаменавалі перавагу пачуццёвага светаўспрымання над рацыяналістычна-асветніцкім (новая эстэтыка праграмна зафіксавана ў баладзе «Рамантычнасць», 1821), грунтаваліся на беларускім гістарычным і фальклорным матэрыяле. Паэма «Гражына» прысвечана гераічнай барацьбе супраць крыжакоў і прасякнута патрыятычным пафасам, а ў аснове сюжэта паэмы «Дзяды» — старажытнабеларускі язычніцкі абрад памінання продкаў.
Ужо ў ранняй «філамацкай» творчасці Адама Міцкевіча знайшлі адлюстраванне яго грамадска-палітычныя погляды на гісторыю і лёс роднага края, ролю нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў гістарычным працэсе. У паэме «Мешка, князь Навагрудка» (1817) створаны рамантычны вобраз жанчыны-патрыёткі і ваяводы Парая, гатовых на самаахвярнае змаганне дзеля вызвалення айчыны. Гэта стала асноўнай тэмай усёй яго творчасці. У вершах «Ужо з пагодных нябёс…», «Картофля » выказваў пачуццё замілаванасці і любові да роднага края, заклікаў маладых людзей да ахвярнасці і адвагі ў імя свайго патрыятычнага абавязку. Вершы ковенскага перыяду (1819—23) «Песня Адама», «Песня філарэтаў », «Ода да маладосці» сталі агульнапрызнанымі сімваламі філамацкага руху, у якіх нацыянальна-вызваленчы пафас спалучаецца з роздумам паэта пра лёс усяго чалавецтва.
У перыяд расійскай ссылкі напісаў «Санеты» (1826) і паэму «Конрад Валенрод» (1828). «Санеты», што складаюцца з адэскага і крымскага цыклаў, напоўнены глыбінёй душэўных перажыванняў, настальгічных патрыятычных пачуццяў і лічацца шэдэўрам сусветнай літаратуры. У іх паэтычнае майстэрства Адама Міцкевіча дасягнула надзвычайнай віртуознасці. У сюжэце паэмы «Конрад Валенрод» выкарыстаны матывы гістарычнага змагання старажытных ліцвінаў супраць крыжакоў.
У эмігранцкі перыяд дзейнасці ў Дрэздэне Адам Міцкевіч пад уплывам паўстання 1830—31 і яго паражэння напісаў лепшыя свае вершы «Смерць палкоўніка», «Рэдут Ардона », а таксама 3-ю частку драматычнай паэмы «Дзяды» (1832), дзе апяваў гераізм і ахвярнасць свайго народа, што ў чарговы раз паўстаў на змаганне за свабоду, супраць самадзяржаўнай тыраніі. У Парыжы ён стварыў знакамітыя «Кнігі польскага народа і польскага пілігрымства » (1832), дзе ў стылі біблейскіх прарокаў выказаў веру ў вызваленне народа, што стане сімвалам і прадвеснікам свабоды ўсіх еўрапейскіх народаў. Тут завершаны і надрукаваны самы значны мастацкі твор А. Міцкевіча, вялікая нацыянальная эпапея — паэма «Пан Тадэвуш» (1834). У ёй маляўніча і яскрава раскрыты характэрны ўклад жыцця і побыту мясцовай шляхты, дадзены шырокая панарама народнага жыцця на Беларусі пачатку ХІХ стагоддзя, яркія пейзажы Навагрудчыны і Налібоцкай пушчы.
Мастацкая спадчына Адама Міцкевіча завяршаецца невялікім цыклам «лазанскай» лірыкі («Над вадою вялікай і чыстай», «Паліліся мае слёзы» і інш.), дзе ў філасофска-элегічным ключы выяўлены матывы настальгічнага смутку і выгнанніцтва. Выхаваўчае і пазнавальнае значэнне мелі яго лекцыі па гісторыі славянскіх літаратур.
Многія творы Міцкевіча сталі агульнапрынятымі сімваламі вызваленчага руху на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, «Ода да маладосці» была ўспрынята як маніфест паўстання 1830—1831. Пасля напісання ў віленска-ковенскі перыяд паэм «Гражына» і «Дзяды» постаць Міцкевіча выйшла на першы план у польскамоўнай літаратуры.
Мова Адама Міцкевіча з’яўляецца ў вялікай ступені мовай шляхты[25] ў Беларусі і Літве, да якой належаў сам паэт і якая з пункту гледжання граматычнай сістэмы і лексічных рэсурсаў мае ў сабе мноства беларускіх элементаў, якія ўзыходзяць да мясцовых беларускіх гаворак[26]. У сваёй творчасці правінцыялізм паэт уводзіў мэтанакіравана, тым самым падкрэсліваючы сваю лакальную асаблівасць. Доктар філалагічных навук і прафесар БДУ Мікалай Хаўстовіч адзначае, што мову сваіх твораў Міцкевіч называў польскай, зрэдку — «літвінскай»[27].
Многія навукоўцы, як гісторыкі літаратуры, так і мовазнаўцы згаджаюцца з тым, што складана казаць пра мову паэта як пра мастацкі сродак, пакуль не будзе вывучаны аб’ём і характар яго правінцыялізмаў[25]. Прафесар Універсітэта імя Адама Міцкевіча Станіслаў Дабжыцкі ў сваёй працы «Некалькі назіранняў за мовай Міцкевіча» зарэгістраваў шматлікія моўныя факты, якія сустракаюцца ў творах Міцкевіча, якія выходзяць за межы літаратурнай польскай мовы[28].
У 1936 годзе літаратуразнавец і доктар філасофіі польскай і славянскай літаратуры Віленскага ўніверсітэта Станіслаў Станкевіч у сваёй працы «Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej» праграмна падсумаваў адметныя рысы ў сферы фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу і асаблівасці граматычных катэгорый роду і ліку мовы Адама Міцкевіча ў яго вершаваных творах і філамацкай карэспандэнцыі паэта.
Язэп Лёсік крытычна адгукаўся аб ягонай творчасці: «Міцкевіч і Сыракомля былі беларусы і ведалі, што яны беларусы, але калі яны гаварылі і пісалі па-польску, то ўся праца іх пайшла на багацце і пыху польскага народу. „Хто любіць Айца Нябеснага, а бліжняга свайго ненавідзіць, — сказаў Хрыстос, — той кажа няпраўду“. Хто любіць свой край, а культуру яго не прымае, той лжэц — скажам мы ад сябе».[29]
Пазней беларускімі літаратарамі Адам Міцкевіч вызнаецца за аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры[30], беларускага польскамоўнага паэта[31].
У Навагрудку насыпаны Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча і створаны Дом-музей Адама Міцкевіча; яго імем названы вуліцы ў Навагрудку, Гродне, Карэлічах, Лідзе, Ашмянах, Дзятлаве, Воранава, Брэсце, Баранавічах і інш. У Мінску ў Касцёле Святога Сымона і Святой Алены ў 1998 годзе была адроджана бібліятэка Міцкевіча, заснаваная ў 1908 годзе[32]. Помнікі і бюсты Міцкевічу ўстаноўлены ў шмат якіх гарадах Польшчы, Беларусі, Літвы і іншых краін. У 2015—2019 гадах імя Адама Міцкевіча па памылцы насіла вуліца ў Рэчыцы, першапачатковая названая ў гонар савецкага разведчыка Яўгена Міцкевіча[33]. Ёсць помнік Адаму Міцкевічу ў Парыжы.
У Баранавіцкім раёне ў гонар паэта праводзіцца літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі».[34]
Імя паэта носяць астэроід галоўнага пояса астэроідаў 5889 Міцкевіч і кратар на Меркурыі.
На IX-м конкурсе імя Ежы Гедройца (вынікі падведзены ў Мінску 31 сакавіка 2009 года) фільм Алега Лукашэвіча «Эпоха Адама Міцкевіча» ганараваны Дыпломам з адзнакай[35].
У доме ў Стамбуле, дзе жыў і памёр паэт, у 1955 годзе адкрыты музей.
Сярод перакладчыкаў на беларускую мову — В. Дунін-Марцінкевіч, Аляксандр Ельскі, Янка Купала, Б. А. Тарашкевіч, Пятро Бітэль, Язэп Семяжон, Максім Лужанін, Рыгор Барадулін, Серж Мінскевіч, Кастусь Цвірка, Міхась Скобла, Ірына Багдановіч, Анатоль Брусевіч. Існуюць тры поўныя пераклады «Пана Тадэвуша» на беларускую мову.
На літоўскую мову Міцкевіча перакладалі Э. Даўкша, В. Кудырка, Майроніс, М. Густайціс («Крымскія санеты» і «Дзяды»), К. Юргеліоніс (вершы), Л. Гіра, К. Шакяніс (у 1924 пераклаў «Пана Тадэвуша»), В. Мікалайціс-Пуцінас , Ю. Марцінкявічус і іншыя паэты.
Перакладамі на ўкраінскую мову займаліся П. Куліш , П. Гулак-Арцямоўскі , Алена Пчылка , М. Рыльскі, Л. Баравікоўскі , А. Шпігоцкі , Іван Франко, Леся Украінка, Мікола Бажан, Андрэй Самойлавіч Малышка і Іван Драч .
На чэшскай мове Міцкевіч публікаваўся ў перакладах Я. Врхліцкага, Э. Краснагорскай .
На эсперанта Міцкевіча перакладалі А. Грабоўскі і І. Лейзяровіч .
На рускую мову творы Міцкевіча перакладалі паэты і перакладчыкі розных маштабаў здольнасцяў. А. С. Пушкін пераклаў баладу «Тры Будрысы» (у перакладзе «Будрыс і яго сыны», 1833; апублікаваны ў «Бібліятэцы для чытання » ў 1834) — надзвычай дакладны пераклад, які лічыцца непераўзыдзеным шэдэўрам перакладчыцкага мастацтва[36], а таксама баладу «Ваявода» і ўступ да «Конрада Валенрода». Першы пераклад часткі драматычнай паэмы «Дзяды» належыць В. А. фон Роткірху . Сярод перакладчыкаў Міцкевіча — І. Казлоў , які ў 1827 па празаічнаму падрадкоўніку П. Вяземскага поўнасцю пераклаў «Крымскія санеты», М. Берг , які перакладаў вершы і эпічную паэму «Пан Тадэвуш», У. Бенядзіктаў («Гражына», «Конрад Валенрод», лірыка), Р. Данілеўскі, С. Дураў , А. Майкаў (у прыватнасці, «Крымскія санеты»), Л. Мей, П. Вейнберг , А. Калтонаўскі (у канцы 1890-х — пачатку 1900-х), пазней — К. Бальмонт, В. Брусаў, Ігар Севяранін, акмеіст М. Зянкевіч , Е. Палонская , М. Асееў («Песня філарэтаў»), В. Румер («Плывец», «Да Іахіма Лелявеля » і іншыя вершы), С. Кірсанаў (у прыватнасці, «Прысвячэнне ў альбом», шырока вядомае па альбому Д. Тухманава «Па хвалі маёй памяці », «Смерць палкоўніка», «Рэдута Ардона»), М. Святлоў («Звон і званочкі», «Упартая жонка» і іншыя вершы), М. Жываў , Л. Мартынаў («Дзяды», вершы), Д. Самойлаў (асобныя вершы), А. Таркоўскі («Гражына», вершы «Шанфары», «Альматэнабі»), А. Геляскул , А. Эпель і многія іншыя паэты і перакладчыкі. Санеты Міцкевіча акрамя М. Лермантава, А. М. Майкава, І. Буніна, У. Хадасевіча і іншых паэтаў перакладаў В. Левік .
![]() |
Адам Міцкевіч у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Адам Міцкевіч у Вікікрыніцах |
![]() |
Адам Міцкевіч на Вікісховішчы |