Паходзіў з роду Сапегаў, сын Адама Сапегі. Вучыўся ў Вене, Інсбруку. З 1911 года біскуп кракаўскі. У 1918—1919 гадах адзін са стваральнікаў адзінай касцёльнай арганізацыі ў Польшчы. З 1925 года мітрапаліт кракаўскі, з 1926 года архібіскуп мітрапаліт. Утварыў свецкую арганізацыю католікаў «Акцыя каталіцка» і касцёльную дабрачынную арганізацыю «Карытас». У час Другой сусветнай вайны звязаны з падпольным рухам. З 1946 года кардынал.