Адам Стэфанаў
польск.: Adam Stefanów | |
Дата нараджэння: | 22 сакавіка 1994 (30 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | Польшча |
Грамадзянства: | Польшча |
Прызавыя грошы: | > £2,000 |
Найвышэйшая серыя: | 96 (German Masters 2017 (квал.)) |
Колькасць соценных серый: | 0 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | 1/32 фіналу (Рыга Мастэрс 2016, German Masters 2017) |
Адам Стэфанаў (польск.: Adam Stefanów, 22 сакавіка 1994) — польскі непрафесійны гулец у снукер. Удзельнік 1/32 фіналу рэйтынгавых Рыга Мастэрс 2016 года і German Masters 2017 года.
У 2008 годзе дайшоў да 1/16 фіналу чэмпіянату Еўропы сярод гульцоў ва ўзросце да 19 гадоў, пасля чаго паўтарыў гэтае дасягненне ў 2009 і 2010 гадах. У 2010 годзе ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў на прафесійным турніры, прыняўшы ўдзел на двух турнірах серыі Players Tour Championship. У 2011 годзе дайшоў да 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы сярод гульцоў да 21 года, паўтарыўшы гэтае дасягненне ў 2013 годзе, а ў 2012 годзе дайшоў да 1/8 фіналу чэмпіянату свету ў той жа ўзроставай катэгорыі. У 2014 годзе у трэці раз прайшоў у асноўную стадыю нізкарэйтынгавага турніру PTC і ўдзельнічаў у Q-School, дайшоўшы да 1/16 фіналу аднаго з турніраў, а ў 2015 годзе стаў чэмпіёнам Польшчы сярод аматараў і дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату Еўропы сярод гульцоў да 21 года. У 2016 годзе дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату Еўропы сярод аматараў і да асноўнай стадыі нізкарэйтынгавага турніру ў Гдыні, пасля чаго паспяхова выступіў у Q-School, дайшоўшы да 1/8 фіналу на першым турніры і да 1/16 фіналу на другім, што дало яму права выступаць у многіх рэйтынгавых спаборніцтвах наступнага сезона ў якасці аматара. У пачатку сезона 2016/2017 атрымаў сваю першую перамогу ў рэйтынгавых спаборніцтвах, перамогшы гульца топ-32 Бэна Вуластана ў кваліфікацыі да Рыга Мастэрс і прайшоўшы ў 1/32 фіналу спаборніцтва. У кваліфікацыі да German Masters 2017 года перамог у яшчэ адным рэйтынгавым паядынку Мартына О'Донэла і ў другі раз дайшоў да 1/32 фіналу рэйтынгавага пяршынства.
Турнір | 2016/ 2017 |
|
---|---|---|
Рэйтынг | —[вт 1] | |
Рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 2] | |
Рыга Мастэрс | 1/32 | 0:1[вт 3] |
Адкрыты чэмпіянат Індыі | 1/64 | 0:0 |
World Open | 1/64 | 0:0 |
Пол Хантэр Класік | ПК | 0:0[вт 3] |
Шанхай Мастэрс | 1/64 | 0:0 |
Адкрыты чэмпіянат Англіі | 1/64 | 0:1 |
Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі | 1/64 | 0:1 |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі | 1/64 | 0:1 |
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі | 0:0 | |
German Masters | 1/32 | 0:0 |
Статыстыка выступаў на рэйтынгавых турнірах | Вынік | |
Колькасць згуляных турніраў[вт 4] | 4 | 4 |
Колькасць тытулаў | 0 | 0 |
Колькасць выхадаў у фінал | 0 | 0 |
Перамогі – Паразы[вт 2] | 0:4 | 0:4 |