Адам Эльсгаймер | |
---|---|
ням.: Adam Elsheimer | |
| |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1578[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 снежня 1610[3][4][…] (32 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Уплыў | Philipp Uffenbach[d] і Hans Rottenhammer[d] |
Уплыў на | David Teniers the Elder[d][6], Paul Juvenell the Elder[d][7][8] і Carlo Saraceni[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адам Э́льсгаймер (Adam Elsheimer; 18 сакавіка 1578, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 11 снежня 1610) — нямецкі жывапісец і гравёр.
Вучыўся ў Ф. Уфенбаха ў г. Франкфурт-на-Майне. 3 1598 працаваў у Венецыі, з 1600 у Рыме.
Пісаў (пераважна на медзі) невялікія карціны, у якіх біблейскія і міфалагічныя сцэны перанесены ў простыя бытавыя абставіны («Юпітэр і Меркурый у Філемона і Баўкіды», «Іосіф каля калодзежа»); пейзажы, якія вылучаюцца паэтычнасцю і інтымнасцю ўспрымання прыроды («Пейзаж з круглым храмам»). Асабліва ўласцівы яго творчасці начныя сцэны з мяккім кантрасным асвятленнем («Уцёкі ў Егіпет»).
Адам Эльсгаймер на Вікісховішчы |