Адама Бэрау | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Adama Barrow | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яя Джамэ | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 лютага 1965[1] (59 гадоў) |
||||||
Жонка | Fatoumatta Bah-Barrow[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адама Бэрау (англ.: Adama Barrow; нар. 18 лютага 1965, Манкаманг Кунда, Верхняя Рака, Гамбія)[4] — гамбійскі палітычны дзеяч. Трэці прэзідэнт Гамбіі са студзеня 2017 года. Член Аб’яднанай дэмакратычнай партыі (АДП)[5].
У пачатку 2000-х гадоў пражываў у Лондане, дзе працаваў ахоўнікам у гандлёвым цэнтры[6]. Да пачатку сваёй прэзідэнцкай кампаніі, быў скарбнікам АДП і ўладальнікам агенцтва нерухомасці (Majum Real Estate), якое ён стварыў, у 2006 годзе, пасля вяртання з вучобы ў Лондане, Англія.
Быў кандыдатам ад Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Гамбіі на Прэзідэнцкіх выбарах 2016 года, якія прайшлі ў краіне 1 снежня[7]. Пасля таго, як кіраўнік партыі Усэйн Дарбі летам 2016 года быў асуджаны на тры гады за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах і акцыях пратэсту, выбар дэмакратаў паў на Бэрау. Быў асноўным апазіцыйным канкурэнтам дзеючага прэзідэнта краіны Яя Джамэ, які займаў сваю пасаду з 1996 года[8]. У выніку нечаканай перамогі на выбарах быў абраны прэзідэнтам Гамбіі.
На прэзідэнцкіх выбарах 1 снежня 2016 года атрымаў перамогу з 43,3 % галасоў, перамогшы дзеючага прэзідэнта Джамэ (39,6 %) і Мама Кандзі (17,1 %)[9]. На наступны дзень пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнт Джамэ прызнаў сваё паражэнне і абвясціў пра перадачу ўлады пераможцу і жаданне дапамагчы абранаму прэзідэнту спакойна заняць пасаду[10]. Аднак, 9 снежня 2016 года, Джамэ ў тэлезвароце абвясціў аб тым, што за парушэнні не прызнае вынікі выбараў і загадаў іх паўторна правесці.
Адама Бэрау быў прыведзены да прысягі ў якасці прэзідэнта Гамбіі ў пасольстве Гамбіі ў Дакары 19 студзеня 2017 года[11][12]. Праз некалькі гадзін войскі Сенегала і Нігерыі ўварваліся на тэрыторыю Гамбіі[13], але пазней кантынгент ЭКАВАС прыпыніў ваенную аперацыю ў Гамбіі, каб даць Джамэ шанец на мірную перадачу ўлады абранаму прэзідэнту Адаме Бэрау[14]. Аднак Джамэ зноў адмовіўся сысці ў адстаўку. Тэрмін быў падоўжаны яшчэ на чатыры гадзіны, аднак ён праігнараваў і яго[15]. Прэзідэнт Маўрытаніі Махамед Абдэль-Азіз, прэзідэнт Гвінеі Альфа Кандэ і спецыяльны прадстаўнік ад ААН Махамед Ібн Чамбас спрабавалі ўгаварыць яго сысці ў адстаўку[16]. Міністр абароны краіны Усман Баджые заявіў, што армія Гамбіі не будзе ваяваць з ЭКАВАС[17]. Паводле звестак Бэрау і сенегальскага афіцыйнага прадстаўніка, Джамэ 20 студзеня пагадзіўся сысці з пасады прэзідэнта і пакінуць краіну[18][19].
У лістападзе 2021 года Адама Бэрау абвясціў аб выстаўленні сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкія выбары 2024 года.
Па веравызнанні — мусульманін-суніт. Дзве жонкі, пяцёра дзяцей. Раней яго сына загрыз сабака[20].