Адамантыяс Караіс

Адамантыяс Караіс
грэч. Ἀδαμάντιος Κοραῆς
Дата нараджэння 27 красавіка 1748(1748-04-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1833(1833-04-06)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Joannis Korais[d]
Маці Thomaida Korai[d]
Род дзейнасці лексікограф, мовазнавец, філосаф, пісьменнік, літаратурны крытык, урач, гуманіст, філолаг
Навуковая сфера Greek philology[d][4], стандартная мова[4], лексікаграфія[4] і Greek literature[d][4]
Альма-матар
Вядомыя вучні Ambroise Firmin Didot[d]
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адамантыяс Караіс (грэч. Αδαμάντιος Κοραής; таксама Карайфр.: Adamance Coray; 1748, Смірна1833, Парыж) — адзін з навуковых эліністаў-асветнікаў Новага часу.

Яго галоўная заслуга — ачышчэнне грэцкай мовы ад масы чужых прымесяў, што ўвайшлі ў гэту мову за часы палітычнага рабства Грэцыі. Караіс выдаў многіх старажытных класікаў (Элінская бібліятэка (Βιβλιοθήκη ελληνική) Страбона) з каштоўнымі філалагічнымі ўводзінамі, пісаў і асобныя артыкулы па грэцкай мове і літаратуры, не цураўся і палітычнага змагання за волю радзімы; яго брашура: «Пра сучаснае становішча адукацыі ў Грэцыі» — гарачая абарона яго бацькаўшчыны, якую Караіс лічыў законным спадчыннікам Старажытнай Грэцыі. Яна была перакладзена на рускую мову ў 1815 годзе расійскім дыпламатам грэцкага паходжання Аляксандрам Негры[5].

У год смерці Караіса выйшла яго аўтабіяграфія. У 1881 у Афінах быў надрукаваны I том твораў Караіса.

Зноскі

  1. а б Adamantios Korais // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Adamantios Korais // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118565346 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Корай А., О нынешнем просвещении Греции / Пер. с фр. А. Негри. СПб., 1815
  • Караіс // Вялікая савецкая энцыклапедыя. — М.: Савецкая энцыклапедыя. 1969—1978.
  • Караіс // Савецкая гістарычная энцыклапедыя.