Горад
| ||||||||||||||||||||||
Адана (турэцк.: Adana) — горад у Турцыі, у Чарнаморскім рэгіёне, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Адана. Буйны сельскагаспадарчы і гандлёвы цэнтр краіны. 1,5 млн жыхароў (5-ы па колькасці насельніцтва горад Турцыі).
Назва горада мае, верагодна, хецкае паходжанне. Паселішчы на гэтым месцы існавалі яшчэ ў перыяд палеаліту. Падчас неаліту на месцы Аданы існаваў горад з каменнымі ўмацаваннямі, найстарэйшы горад Кілікіі. Месца пад іменем Адана ўзгадваецца ў шумерскім эпасе аб Гільгамешы (але дакладна невядома, ці гэта тое самае месца, што і сучасная Адана).
Залатым часам горада сталі XV—XVI стагоддзі, калі дынастыя Рамазанаглу выбрала яго сваёй сталіцай. Мноства архітэктурных помнікаў з’явіліся ў горадзе ў гэты перыяд і захаваліся да нашага часу.
|