Адаптацыя ў біялогіі — развіццё новых біялагічных уласцівасцяў арганізма, папуляцыі, віду, біяцэнозу, якія забяспечваюць іх нармальнае існаванне пры змене ўмоў навакольнага асяроддзя. У эвалюцыйна-гістарычным плане ўзнікае і развіваецца на базе спадчынных змен (мутацый) і камбінавання іх пад кантролем адбору.
Аснову адаптацыі арганізма складае сукупнасць морфафізіялагічных змен, накіраваных на захаванне адноснага пастаянства яго ўнутранага асяроддзя — гамеастазу.
Сярод шматлікх формаў адаптацыі вылучаюць
Адаптацыя забяспечваецца неспецыфічнымі механізмамі, што ляжаць у аснове адаптацыйнага сіндрому, а таксама кампенсатарнымі працэсамі, якія залежаць ад характару патагеннага раздражняльніка. Напрыклад, працэсы акліматызацыі да новых кліматагеаграфічных умоў, да фону — ахоўная афарбоўка жывёл і інш. Паслядоўныя стадыі адаптацыі да пэўнага спосабу жыцця могуць быць звязаны генеалагічна і складаць адаптыўны рад (напрыклад, паступовае развіццё лятальнай перапонкі ў млекакормячых). У працэсе эвалюцыі адбываецца пастаянная змена прыватных адаптацый і намнажэнне агульных. У арэале віду могуць быць адаптыўныя зоны, якія вызначаюцца спецыфічным характарам прыстасаванасці.
Найбольш складаныя формы мае сацыяльная адаптацыя.