Аджывіка

Аджы́віка — адно з неартадаксальных старажытнаіндыйскіх вучэнняў, якое адмаўляла існаванне душы.

Заснавальнікам па традыцыі лічаць мудраца Маркалідэка (VI—V ст. да н.э.). Паводле вучэння аджывікі, існуюць чатыры разнавіднасці атамаў, з якіх набудаваны чатыры стыхіі прыроды: зямля, вада, агонь і паветра; «жыццё» ёсць тое, што ўспрымае і пазнае спалучэнні атамаў. Разнавіднасці атамаў і жыццё утвараюць пяць існасцяў, якімі вычэрпваецца ўсё існуючае. Свядомасць уяўляецца як асобны агрэгат звыштонкіх атамаў, што ўваходзяць у «канфігурацыю жыцця»; атамы вечныя, непадзельныя, нікім не створаныя і незнішчальныя.

Аджывіка выступала пераважна як матэрыялістычнае вучэнне, якое процістаяла старажытнаіндыйскай рэлігіі і філасофіі брахманізму. У Паўнаўночнай Індыі злілася з дагматызмам і вішнуізмам, на поўдні Індыі існавала да XIV—XV ст.