«Адзіная Расія» | |
---|---|
руск.: Единая Россия | |
![]() | |
Лідар | Дзмітрый Мядзведзеў |
Заснавальнік | Адзінства[d], Айчына — Уся Расія, Барыс Абрамавіч Беразоўскі, Сяргей Кужугетавіч Шайгу, Юрый Міхайлавіч Лужкоў, Мінцімер Шарыпавіч Шайміеў і Барыс Вячаслававіч Грызлоў |
Дата заснавання | 1 снежня 2001 |
Штаб-кватэра | 129110, Масква, Банны завулак, д. 3а[1] |
Краіна | |
Ідэалогія | Цэнтрызм, расійскі кансерватызм,[2] сацыяльны кансерватызм,[3] аўтарытарызм[4][5] |
Інтэрнацыянал | |
Саюзнікі і блокі | Патрыёты Расіі |
Маладзёжная арганізацыя | «Маладая гвардыя Адзінай Расіі» |
Колькасць членаў | 2 073 772 (паводле даных Мінюста[6] |
Месцаў у Дзяржаўнай думе |
306 / 450 315 / 450 238 / 450 343 / 450 324 / 450 |
Месцаў у рэгіянальных парламентах |
2849 / 3982 |
Сайт | er.ru |
![]() |
Усерасійская палітычная партыя «Адзіная Расія» — афіцыйна зарэгістраваная кіруючая расійская палітычная партыя, найбуйнейшая партыя Расіі.[6] Па выніках выбараў 2003 года «Адзіная Расія» сфарміравала ў Дзяржаўнай думе парламенцкую большасць, у 2007 годзе — канстытуцыйную большасць. Лідар партыі, які ўзначальваў выбарчы спіс партыі на думскіх выбарах 2007 года — Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін.
На думскіх выбарах 2011 года ўпершыню ў палітычнай гісторыі Расіі фарміраванне выбарчага спісу «Адзінай Расіі» ажыццяўлялася на падставе вынікаў папярэдніх (першасных) выбараў, якія праводзіліся сумесна з Агульнарасійскім народным фронтам.[9]
Паводле рашэнняў XII з’езда «Адзінай Расіі», прынятых 24 верасня 2011 года, на думскіх выбарах перадвыбарны спіс партыі ўзначальваў дзеючы Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў,[10][11] а на выбарах 2012 года кандыдатам у прэзідэнты ад «Адзінай Расіі» стаў Уладзімір Пуцін.[12]