Адкрыты чэмпіянат Індыі 2015 | |
Сезон | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны | 10 — 14 сакавіка 2015 |
Арэна | Grand Hyatt |
Горад | Мумбаі |
Краіна | Індыя |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £300,000 |
Прызавыя пераможцы | £50,000 |
Мінулы чэмпіён | Дзін Цзюньхуэй |
Фінал | |
Пераможца | Майкл Уайт |
Фіналіст | Рыкі Уолдэн |
Лік | 5:0 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 70 (+64) |
Колькасць матчаў | 67 (+63) |
Колькасць соценных серый | 24 (+18) |
Найвышэйшая серыя | 138 (Сцюарт Кэрынгтан) (кваліфікацыя: 133 (Кайрэн Уілсан)) |
←2013 ● Адкрыты чэмпіянат Індыі ● 2016→ | |
Снукерны сезон 2014/2015 | |
←Shoot-Out | Сусветнае гран-пры→ |
Адкрыты чэмпіянат Індыі 2015 (англ.: Indian Open 2015) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 14 сакавіка 2015 года на арэне Grand Hyatt, у Мумбаі, Індыя. Турнір стаў другім розыгрышам адкрытага чэмпіянату Індыі. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £50,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Майкл Уайт з Уэльса, які перайграў на сваім шляху да тытула Мічэла Мана ў кваліфікацыі (4:0), Цаа Юйпэна (4:3), Мэцью Сэлта (4:2), Лі Хана (4:2), Крыса Уэйкліна ў чвэрцьфінале (4:2), Марка Уільямса ў паўфінальным матчы (4:2) і Рыкі Уолдэна ў фінальным паядынку з лікам 5:0. Такім чынам, 23-гадовы валіец, які за тыдзень да гэтага атрымаў першы прафесійны тытул на турніры Shoot-Out, выйграў свой першы рэйтынгавы турнір у кар'еры, а таксама падняўся ў рэйтынгу з 22-й на 17-ю пазіцыю, якая стала найвышэйшым месцам у кар'еры снукерыста.
Два першыя прафесійныя снукерныя турніры ў Індыі, Бамбей Інтэрнэшнл, прайшлі ў 1979 годзе, пасля чаго ў 1991 годзе на тэрыторыі краіны, якая лічыцца радзімай снукера, прайшоў нярэйтынгавы турнір з удзелам 16 снукерыстаў, Чэлендж Індыі, пераможцам якога стаў Стывен Хендры, а ў 1992 годзе ў Індыі праходзіла чацвёртае спаборніцтва — Мастэрс Індыі. Толькі праз 21 год, у 2013 годзе, у Індыі быў заснаваны першы рэйтынгавы снукерны турнір, адкрыты чэмпіянат Індыі, які праходзіў у Le Meridien Hotel у сталіцы краіны — горадзе Нью-Дэлі. Праз паўтара гады праходзіў другі розыгрыш турніру, які быў перанесены ў самы населены горад краіны, Мумбаі, і праводзіўся ў гатэлі Grand Hyatt.
Адкрыты чэмпіянат Індыі 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся восьмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2014/2015.
Матчы турніру гуляліся за чатырма сталамі ў гатэлі Grand Hyatt.
Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з мінулым спаборніцтвам і склаў £300,000, перавысіўшы ў сезоне 2014/2015 прызавыя фонды рэйтынгавых адкрытага чэмпіянату Аўстраліі і German Masters і зраўняўшыся па гэтым паказчыку з адкрытым чэмпіянатам Уэльса і Сусветным гран-пры. Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £50,000. З рэйтынгавых спаборніцтваў гэтыя прызавыя перавысілі толькі першы прыз адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненні ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайгравае ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £50,000
|
Фіналіст | £25,000
|
Паўфіналісты | £13,500
|
Чвэрцьфіналісты | £9,000
|
1/8 фіналу | £6,000
|
1/16 фіналу | £3,000
|
1/32 фіналу | £2,000
|
Найвышэйшы брэйк | £2,000
|
Агульны прызавы фонд | £300,000
|
Максімальны брэйк | £10,000
|
На адкрытым чэмпіянаце Індыі 2015 года прынялі ўдзел 134 гульцы, з якіх 105 — удзельнікі мэйн-тура і 29 — аматары (6 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу двух дзён з 12 па 13 лютага 2015 года (за месяц да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. У 1/64 фіналу першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю праз кваліфікацыю прайшлі 64 снукерысты, да якіх далучыліся 6 уладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць шасцёх выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.
Такім чынам, 58 пераможцаў кваліфікацыйнага раўнда, якія не гулялі ў уайлдкард раўндзе і 6 пераможцаў матчаў уайлдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы снукерыстаў з топ-32 раней за 1/16 фіналу, снукерыстаў з топ-16 раней за 1/8 фіналу, снукерыстаў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, снукерыстаў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу адкрытага чэмпіянату Індыі. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу пяці дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні, а матчы 1/8 фіналу і чвэрцьфіналы гуляліся ў адзін дзень, таксама, як і паўфінальныя і фінальны паядынкі) у гатэлі Grand Hyatt у Мумбаі, Індыя.
Стадыя | Тэрміны | КФ | НДП |
---|---|---|---|
Кваліфікацыйны раўнд | 12—13 лютага | 7 | 4 |
Уайлдкард раўнд | 10 сакавіка | 7 | 4 |
1/32 фіналу | 10—11 сакавіка | 7 | 4 |
1/16 фіналу | 12 сакавіка | 7 | 4 |
1/8 фіналу | 13 сакавіка | 7 | 4 |
1/4 фіналу | 13 сакавіка | 7 | 4 |
1/2 фіналу | 14 сакавіка | 7 | 4 |
Фінал | 14 сакавіка | 9 | 5 |
Пасеў гульцоў на Адкрыты чэмпіянат Індыі 2015 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 9 лютага 2015 года (пасля German Masters 2015). Першы нумар атрымаў дзеючы чэмпіён Дзін Цзюньхуэй, які займаў трэцяе месца ў рэйтынгу. Другі нумар мог атрымаць чэмпіён свету Марк Сэлбі, але ён не прымаў удзел у турніры.
У 63 матчах кваліфікацыйнай стадыі адкрытага чэмпіянату Індыі 2015 было выканана 18 соценных серый (на 3 менш, чым у мінулым годзе). Кайрэн Уілсан і Кен Доэрці аформілі па два сэнчуры ў матчах супраць Джо О'Конара і Сандэрсана Лэма адпаведна. Апроч таго, Уілсан, пасеяны на турніры пад 50-м нумарам, зрабіў серыю ў 133 балы, якая стала найвышэйшай на стадыі кваліфікацыі.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец | 100+ | Усе серыі 100+ |
---|---|---|
Кайрэн Уілсан | 2 | 133, 120 |
Цянь Пэнфэй | 1 | 130 |
Цепчая Ун-Ну | 1 | 128 |
Джон Хігінс | 1 | 125 |
Кен Доэрці | 2 | 124, 103 |
Сэм Бэйрд | 1 | 124 |
Алан Мак-Манус | 1 | 122 |
Джэрард Грын | 1 | 109 |
Энтані Хэмілтан | 1 | 106 |
Крыс Норбэры | 1 | 104 |
Марк Кінг | 1 | 103 |
Дэвід Гілберт | 1 | 102 |
Гэры Уілсан | 1 | 101 |
Пітэр Эбдан | 1 | 101 |
Джо Свэйл | 1 | 101 |
Робін Хал | 1 | 100 |
Увогуле | 18 | Найвышэйшы брэйк: 133 (Кайрэн Уілсан) |
У асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Індыі прынялі ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда і 6 уладальнікаў уайлдкард. Толькі адзін снукерыст з першых шаснаццаці сеяных не патрапіў на турнір — Бары Хокінс (2), які зняўся з кваліфікацыі спаборніцтва.
З усіх 70 удзельнікаў 35 снукерыстаў гулялі на адкрытым чэмпіянаце Індыі ў другі раз.
Аматар Зак Рычардсан упершыню патрапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага турніру. Апроч яго, тры аматары прайшлі кваліфікацыю спаборніцтва: Адам Дафі перайграў Джэка Лісоўскі (4:2), Эдэн Шараў перайграў Дэйва Харальда (4:1), а Рыс Кларк перамог Курта Мэфліна (4:3). Яшчэ шэсць аматараў з Індыі атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Панкаж Адвані, які, будучы прафесіяналам, дайшоў да чвэрцьфіналу розыгрышу 2013 года, Дарміндэр Лілі і Файзал Хан, якія атрыатрымалі гэты прывілей у другі раз, а таксама навічкі турніру Ніраж Кумар, Брыеш Дамані і Суміт Талвар.
У 2015 годзе на адкрытым чэмпіянаце Індыі ўдзельнічалі 34 дэбютанты: Джад Трамп (3), Роберт Мілкінс (9), Грэм Дот (11), Мэцью Стывенс (22), Марк Кінг (23), Дэвід Гілберт (25), Бэн Вуластан (27), Мэцью Сэлт (28), Юй Дэлу (41), Энтані Хэмілтан (42), Роры Мак-Лаўд (43), Цепчая Ун-Ну (49), Кайрэн Уілсан (50), Пітэр Лайнс (53), Цаа Юйпэн (54), Лі Хан (56), Лука Брэсэль (57), Джо Свэйл (58), Сцюарт Кэрынгтан (60), Робін Хал (61), Сэм Бэйрд (63), Крыс Уэйклін (64), Фрэйзер Патрык (66), Эндру Пэджэт (75), Чжоу Юэлун (76), Цянь Пэнфэй (81), Алан Тэйлар (93), Адам Дафі, Эдэн Шараў, Рыс Кларк, Зак Рычардсан, Ніраж Кумар, Брыеш Дамані і Суміт Талвар. Алістэр Картэр (6) таксама павінен быў дэбютаваць на спаборніцтве, але зняўся, не згуляўшы нівооднага матча.
Пераможцам адзінага да гэтага розыгрышу адкрытага чэмпіянату Індыі з'яўляўся Дзін Цзюньхуэй.
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Індыі 2015 года стаў 49-гадовы Найджэл Бонд. Джо Свэйлу, Кену Доэрці і Пітэру Лайнсу падчас турніру было па 45 гадоў, а Пітэру Эбдану і Алану Мак-Манусу — па 44.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх адкрытых чэмпіянатах Індыі.
Леташні пераможца |
Дэбютант турніру |
П | Р | Гулец | ДН | Дэбют | Найлепшы вынік | АС | М | В | П | %М | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+[у 1] | 100+[у 1] | НС[у 1] | Ф/100+[у 1] | Ф/50+[у 1] | ПГ (£)[у 2] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 4 | Дзін Цзюньхуэй | 01.04.1987 | 2013 | Перамога (2013) | 1 | 6 | 6 | 0 | 100% | 36 | 25 | 11 | 69,4% | 23 | 5 | 142 | 1,57 | 7,2 | 50000 |
3 | 6 | Джад Трамп | 20.08.1989 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
4 | 8 | Рыкі Уолдэн | 11.11.1982 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 10 | 6 | 4 | 60% | 4 | 1 | 102 | 2,5 | 10 | 3000 |
5 | 10 | Марка Фу | 08.01.1978 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 2 | 1 | 137 | 3,5 | 7 | 3000 |
6 | 27 | Алістэр Картэр | 25.07.1979 | 2015 | 1/32 фіналу (2013) | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 2000 |
7 | 13 | Джо Пэры | 13.08.1974 | 2013 | 1/8 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 12 | 6 | 6 | 50% | 6 | 0 | 85 | 2 | — | 6000 |
8 | 12 | Джон Хігінс | 18.05.1975 | 2013 | 1/8 фіналу (2013) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66,7% | 14 | 10 | 4 | 71,4% | 6 | 0 | 94 | 2,33 | — | 6000 |
9 | 16 | Роберт Мілкінс | 06.03.1976 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
10 | 15 | Марк Уільямс | 21.03.1975 | 2013 | 1/8 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 11 | 6 | 5 | 54,5% | 4 | 1 | 100 | 2,75 | 11 | 6000 |
11 | 17 | Грэм Дот | 12.05.1977 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
12 | 18 | Марк Дэвіс | 12.08.1972 | 2013 | 1/8 фіналу (2013) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66,7% | 17 | 10 | 7 | 58,8% | 4 | 0 | 96 | 4,25 | — | 6000 |
13 | 20 | Лян Вэньбо | 05.03.1987 | 2013 | 1/8 фіналу (2013) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66,7% | 18 | 10 | 8 | 55,6% | 5 | 1 | 100 | 3,6 | 18 | 6000 |
14 | 21 | Раян Дэй | 23.03.1980 | 2013 | 1/32 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 1 | 0 | 58 | 6 | — | 2000 |
15 | 24 | Алан Мак-Манус | 21.01.1971 | 2013 | 1/32 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 5 | 1 | 4 | 20% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 |
16 | 22 | Майкл Уайт | 05.07.1991 | 2013 | 1/4 фіналу (2013) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66,7% | 21 | 11 | 10 | 52,4% | 6 | 2 | 133 | 3,5 | 10,5 | 9000 |
18 | 28 | Фергал О’Браен | 08.03.1972 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 10 | 5 | 5 | 50% | 2 | 0 | 61 | 5 | — | 3000 |
20 | 30 | Энтані Мак-Гіл | 05.02.1991 | 2013 | 1/4 фіналу (2013) | 1 | 5 | 4 | 1 | 80% | 27 | 16 | 11 | 59,3% | 9 | 3 | 138 | 3 | 9 | 9000 |
21 | 29 | Пітэр Эбдан | 27.08.1970 | 2013 | 1/32 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 |
22 | 32 | Мэцью Стывенс | 11.09.1977 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
23 | 33 | Марк Кінг | 28.03.1974 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
24 | 35 | Род Лоўлер | 12.07.1971 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 11 | 6 | 5 | 54,5% | 3 | 1 | 108 | 3,67 | 11 | 3000 |
25 | 34 | Дэвід Гілберт | 12.06.1981 | 2015 | 1/32 фіналу (2013) | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 2000 |
27 | 26 | Бэн Вуластан | 14.05.1987 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
28 | 36 | Мэцью Сэлт | 07.03.1985 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
29 | 42 | Кен Доэрці | 17.09.1969 | 2013 | 1/32 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 1 | 1 | 102 | 6 | 6 | 2000 |
31 | 38 | Дэчават Пумджаенг | 11.07.1978 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 12 | 6 | 6 | 50% | 3 | 0 | 63 | 4 | — | 3000 |
33 | 40 | Марк Джойс | 11.08.1983 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 11 | 7 | 4 | 63,6% | 5 | 1 | 114 | 2,2 | 11 | 3000 |
34 | 46 | Том Форд | 17.08.1983 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 14 | 7 | 7 | 50% | 2 | 0 | 79 | 7 | — | 3000 |
35 | 43 | Джэрард Грын | 12.11.1973 | 2013 | 1/32 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 4 | 0 | 4 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 |
37 | 45 | Джэймі Джонс | 14.02.1988 | 2013 | 1/32 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 2 | 0 | 71 | 3,5 | — | 2000 |
38 | 47 | Джэймі Бёрнэт | 16.09.1975 | 2013 | 1/32 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 1 | 0 | 86 | 6 | — | 2000 |
39 | 48 | Майк Дан | 20.11.1971 | 2013 | 1/8 фіналу (2013) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66,7% | 14 | 8 | 6 | 57,1% | 3 | 0 | 92 | 4,67 | — | 6000 |
40 | 50 | Адыт’я Мехта | 31.10.1985 | 2013 | Фінал (2013) | 1 | 6 | 5 | 1 | 83,3% | 37 | 20 | 17 | 54,1% | 10 | 3 | 132 | 3,7 | 12,33 | 25000 |
41 | 51 | Юй Дэлу | 11.10.1987 | 2015 | 1/32 фіналу (2013) | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 2000 |
42 | 56 | Энтані Хэмілтан | 29.06.1971 | 2015 | 1/32 фіналу (2013) | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 2000 |
43 | 53 | Роры Мак-Лаўд | 26.03.1971 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
44 | 52 | Дэвід Морыс | 27.11.1988 | 2013 | 1/32 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 2 | 0 | 69 | 3 | — | 2000 |
46 | 55 | Маркус Кэмбэл | 22.09.1972 | 2013 | 1/32 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 5 | 1 | 4 | 20% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 |
48 | 59 | Джэймі Коўп | 12.09.1985 | 2013 | 1/32 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 5 | 1 | 4 | 20% | 1 | 0 | 59 | 5 | — | 2000 |
49 | 61 | Цепчая Ун-Ну | 18.04.1985 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
50 | 60 | Кайрэн Уілсан | 23.12.1991 | 2015 | 1/32 фіналу (2013) | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 2000 |
51 | 65 | Найджэл Бонд | 15.11.1965 | 2013 | 1/32 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 5 | 1 | 4 | 20% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 |
52 | 57 | Гэры Уілсан | 11.08.1985 | 2013 | 1/8 фіналу (2013) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66,7% | 18 | 11 | 7 | 61,1% | 9 | 3 | 135 | 2 | 6 | 6000 |
53 | 63 | Пітэр Лайнс | 11.12.1969 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
54 | 62 | Цаа Юйпэн | 27.10.1990 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
56 | 64 | Лі Хан | 04.10.1990 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
57 | 49 | Лука Брэсэль | 08.03.1995 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
58 | 68 | Джо Свэйл | 29.08.1969 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
60 | 67 | Сцюарт Кэрынгтан | 14.05.1990 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
61 | 70 | Робін Хал | 16.08.1974 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
63 | 72 | Сэм Бэйрд | 17.06.1988 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
64 | 73 | Крыс Уэйклін | 06.03.1992 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
65 | 74 | Лю Хаацянь | 29.11.1997 | 2013 | 1/32 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 5 | 1 | 4 | 20% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 |
66 | 75 | Фрэйзер Патрык | 08.11.1985 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
74 | 84 | Джоэль Уолкер | 16.03.1994 | 2013 | 1/32 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 4 | 0 | 4 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 |
75 | 85 | Эндру Пэджэт | 25.04.1982 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
76 | 86 | Чжоу Юэлун | 24.01.1998 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
81 | 90 | Цянь Пэнфэй | 16.08.1987 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
93 | 106 | Алан Тэйлар | 28.11.1984 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
Танават Тырапонгпайбун | 14.12.1993 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 11 | 6 | 5 | 54,5% | 2 | 0 | 67 | 5,5 | — | 3000 | ||
А[у 3] | Адам Дафі | 30.03.1989 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 | |
А[у 3] | Эдэн Шараў | 30.04.1992 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 | |
А[у 3] | Рыс Кларк | 17.08.1994 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 | |
А[у 3] | Зак Рычардсан | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 | ||
УК | А[у 3] | Ніраж Кумар | 28.02.1980 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
УК | А[у 3] | Брыеш Дамані | 22.11.1982 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
УК | А[у 3] | Дарміндэр Лілі | 19.11.1974 | 2013 | 1/32 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 4 | 0 | 4 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 |
УК | А[у 3] | Суміт Талвар | 06.02.1983 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
УК | А[у 3] | Файзал Хан | 06.10.1985 | 2013 | Уайлдкард раўнд (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 5 | 1 | 4 | 20% | 0 | 0 | <50 | — | — | 0 |
УК | А[у 3] | Панкаж Адвані | 24.07.1985 | 2013 | 1/4 фіналу (2013) | 1 | 4 | 3 | 1 | 75% | 25 | 15 | 10 | 60% | 10 | 1 | 134 | 2,5 | 25 | 9000 |
Матчы асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Індыі 2015 года абслугоўвалі 14 рэферы.
Рэферы | Матчы, якія абслугоўваў |
---|---|
Тэры Камільеры | Фінал, чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу і 4 матчы 1/32 фіналу |
Ян Верхаас | 2 паўфіналы, чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/32 фіналу |
Марсэль Экарт | Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу, 3 матчы 1/32 фіналу і 1 матч уайлдкард-раўнда |
Брэндан Мур | Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/32 фіналу |
Васім Ахмед | 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу і 3 матчы 1/32 фіналу |
К. Равіндранат | 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу, 2 матчы 1/32 фіналу і 2 матчы ўайлдкард-раўнда |
Эдвард Кенэдзі | 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 2 матчы 1/32 фіналу |
Р.Б. Ганеш | 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу, 2 матчы 1/32 фіналу і 1 матч уайлдкард-раўнда |
Пракаш Мехротра | 2 матчы 1/16 фіналу, 2 матчы 1/32 фіналу і 1 матч уайлдкард-раўнда |
Аліўе Мартэл | 2 матчы 1/16 фіналу і 3 матчы 1/32 фіналу |
Фархад Тэнгра | 1 матч 1/16 фіналу і 2 матчы 1/32 фіналу |
Ажай Растогі | 1 матч 1/16 фіналу і 2 матчы 1/32 фіналу |
Кразол Д'Сілва | 1 матч 1/32 фіналу |
Ірфан Мірза | 1 матч уайлдкард-раўнда |
Зняліся: Алістэр Картэр (6), Марка Фу (5).
Выбылі: Лян Вэньбо (13), Ніраж Кумар, Мэцью Стывенс (22), Брыеш Дамані, Юй Дэлу (41), Суміт Талвар, Майк Дан (39), Эдэн Шараў, Дарміндэр Лілі, Пітэр Лайнс (53), Файзал Хан, Чжоу Юэлун (76), Алан Тэйлар (93), Алан Мак-Манус (15), Панкаж Адвані, Кен Доэрці (29), Фрэйзер Патрык (66).
Выбылі: Том Форд (34), Цаа Юйпэн (54), Роры Мак-Лаўд (43), Маркус Кэмбэл (46), Сэм Бэйрд (63), Рыс Кларк, Гэры Уілсан (52), Джоэль Уолкер (74), Лю Хаацянь (65), Джэймі Бёрнэт (38), Энтані Хэмілтан (42), Дэвід Гілберт (25), Танават Тырапонгпайбун, Дзін Цзюньхуэй (1), Раян Дэй (14), Зак Рычардсан, Фергал О’Браен (18), Робін Хал (61), Марк Кінг (23).
Выбылі: Джо Свэйл (58), Бэн Вуластан (27), Сцюарт Кэрынгтан (60), Джэрард Грын (35), Дэвід Морыс (44), Род Лоўлер (24), Энтані Мак-Гіл (20), Марк Джойс (33), Лука Брэсэль (57), Эндру Пэджэт (75), Мэцью Сэлт (28), Пітэр Эбдан (21), Джэймі Коўп (48), Дэчават Пумджаенг (31), Адыт’я Мехта (40), Адам Дафі.
Выбылі: Джад Трамп (3), Найджэл Бонд (51), Лі Хан (56), Грэм Дот (11), Джэймі Джонс (37), Цянь Пэнфэй (81), Джон Хігінс (8), Кайрэн Уілсан (50), Роберт Мілкінс (9), Крыс Уэйклін (64), Джо Пэры (7), Марк Дэвіс (12).
Матчы 1/8 фіналу | ||
Джад Трамп (3) Англія |
3:4 | Марк Уільямс (10) Уэльс |
23:92 (68), 112:20 (104), 4:108 (108), 73:4 (55), 67:1 (67), 25:59, 21:70 (63) | ||
Найджэл Бонд (51) Англія |
1:4 | Крыс Уэйклін (64) Англія |
52:70 (50 Уэйклін), 48:73, 0:96 (96), 69:24 (69), 56:68 (55 Бонд) | ||
Лі Хан (56) Кітай |
2:4 | Майкл Уайт (16) Уэльс |
0:94 (94), 102:8 (50), 8:118 (109), 89:36, 23:89 (62), 0:77 (77) | ||
Грэм Дот (11) Шатландыя |
2:4 | Роберт Мілкінс (9) Англія |
81:24 (69), 6:67 (60), 24:63, 6:73 (68), 76:5, 7:97 | ||
Цепчая Ун-Ну (49) Тайланд |
4:1 | Джэймі Джонс (37) Уэльс |
17:63, 73:10 (55), 69:58, 79:1 (51), 123:4 (123) | ||
Цянь Пэнфэй (81) Кітай |
0:4 | Рыкі Уолдэн (4) Англія |
17:64, 12:65, 40:53, 20:75 (75) | ||
Марк Дэвіс (12) Англія |
4:0 | Джон Хігінс (8) Шатландыя |
77:4 (72), 87:1 (87), 62:32, 66:1 (66) | ||
Джо Пэры (7) Англія |
4:3 | Кайрэн Уілсан (50) Англія |
81:40, 15:63 (62), 42:71, 63:61 (55 Пэры), 78:0, 25:55, 79:0 (55) |
13 сакавіка. Рэферы: Ян Верхаас | ||
Марк Уільямс (10) Уэльс |
4:1 | Роберт Мілкінс (9) Англія |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
69:28 (51), 58:45, 77:0 (76), 0:90 (54), 67:12 |
13 сакавіка. Рэферы: Брэндан Мур | ||
Майкл Уайт (16) Уэльс |
4:2 | Крыс Уэйклін (64) Англія |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
0:76, 59:7 (55), 0:82 (63), 72:22 (71), 99:0 (99), 55:46 |
13 сакавіка. Рэферы: Марсэль Экарт | ||
Джо Пэры (7) Англія |
2:4 | Рыкі Уолдэн (4) Англія |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
21:59, 76:39, 66:21 (55), 1:69 (69), 0:119 (119), 0:107 (96) | ||
Соценныя серыі: Уолдэн: 119. |
13 сакавіка. Рэферы: Тэры Камільеры | ||
Цепчая Ун-Ну (49) Тайланд |
4:2 | Марк Дэвіс (12) Англія |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
79:7 (79), 15:63, 68:0, 49:60, 107:7 (82), 74:0 (74) |
Выбылі: Марк Уільямс (10), Цепчая Ун-Ну (49), Рыкі Уолдэн (4).
14 сакавіка. Рэферы: Ян Верхаас | ||
Марк Уільямс (10) Уэльс |
2:4 | Майкл Уайт (16) Уэльс |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
65:41, 7:126 (126), 23:66, 40:80, 68:39 (55), 4:109 (87) | ||
Соценныя серыі: Уайт: 126. |
14 сакавіка. Рэферы: Ян Верхаас | ||
Цепчая Ун-Ну (49) Тайланд |
3:4 | Рыкі Уолдэн (4) Англія |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
78:0 (78), 68:53 (53 Уолдэн, 62), 72:0 (68), 0:81 (81), 36:73, 0:78 (78), 47:91 |
14 сакавіка. Рэферы: Тэры Камільеры | ||
Рыкі Уолдэн (4) Англія |
0:5 | Майкл Уайт (16) Уэльс |
Статыстыка гульцоў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй ↓ | ||
0:81 (81), 20:77 (77), 0:86, 1:90 (58), 6:85 (85) |
Шэсць індыйскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Ніраж Кумар, Брыеш Дамані, Дарміндэр Лілі, Суміт Талвар, Файсал Хан і Панкаж Адвані, які пачынаў сезон ў якасці прафесіянала, але адмовіўся ад месца ў мэйн-туры. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць шасцярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Цепчаі Ун-Ну, Сэма Бэйрда, Лю Хаацяня, Адама Дафі, Найджэла Бонда і Рыса Кларка.
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
Цепчая Ун-Ну (49) | 4:0 | Ніраж Кумар |
Сэм Бэйрд (63) | 4:1 | Брыеш Дамані |
Лю Хаацянь (65) | 4:3 | Дарміндэр Лілі |
Адам Дафі | 4:0 | Суміт Талвар |
Найджэл Бонд (51) | 4:2 | Файзал Хан |
Рыс Кларк | 4:3 | Панкаж Адвані |
Фінал: да 5 перамог. Рэферы: Тэры Камільеры. Grand Hyatt, Мумбаі, Індыя, 14 сакавіка 2015. | ||
Рыкі Уолдэн (4) Англія |
0:5 | Майкл Уайт (16) Уэльс |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
0:81 (81), 20:77 (77), 0:86, 1:90 (58), 6:85 (85) | ||
20 | Найвышэйшая серыя | 85 |
0 | Соценныя серыі | 0 |
0 | Серыі 50+ | 4 |
У 67 матчах асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Індыі гульцы аформілі 24 соценныя брэйкі (на 14 менш, чым у мінулым розыгрышы). Колькасць брэйкаў, большых за 50 ачкоў, дасягнула 197 серый (на 3 больш, чым у мінулым розыгрышы), што ў сярэднім азначае каля 2,9 паўсоценных серый у матчы.
Лідарамі па колькасці соценных серый сталі пераможца турніру Цепчая Ун-Ну і паўфіналісты Марк Уільямс і Цепчая Ун-Ну, якія зрабілі па 3 сэнчуры-брэйкі. Па колькасці серый «50+» лідарам стаў Майкл Уайт, які аформіў 17 паўсоценных брэйкаў. Цепчая Ун-Ну зрабіў 16 паўсоценных брэйкаў, Марк Уільямс — 13, а фіналіст Рыкі Уолдэн — 11. Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены ў асноўнай стадыі турніру, роўны £2000, атрымаў Сцюарт Кэрынгтан, які аформіў серыю ў 138 балаў у матчы 1/16 фіналу супраць Лі Хана.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец | 50+ | 100+ | 50-100 | Усе серыі 50+ |
---|---|---|---|---|
Сцюарт Кэрынгтан | 1 | 1 | 0 | 138 |
Цепчая Ун-Ну | 16 | 3 | 13 | 137, 123, 101; 82, 79, 78, 74, 69, 68, 66, 64, 62, 58, 55, 54, 51 |
Джон Хігінс | 4 | 1 | 3 | 136; 54, 52, 50 |
Марк Уільямс | 13 | 3 | 10 | 127, 108, 106; 76, 69, 68, 63, 63, 58, 56, 55, 52, 51 |
Майкл Уайт | 17 | 3 | 14 | 126, 109, 100; 99, 97, 96, 94, 87, 85, 81, 77, 77, 77, 71, 62, 58, 55 |
Кайрэн Уілсан | 5 | 2 | 3 | 119, 105; 75, 62, 52 |
Дзін Цзюньхуэй | 2 | 2 | 0 | 119, 102 |
Рыкі Уолдэн | 11 | 1 | 10 | 119; 96, 85, 81, 78, 75, 75, 69, 63, 53, 52 |
Лука Брэсэль | 2 | 2 | 0 | 112, 101 |
Найджэл Бонд | 8 | 1 | 7 | 109; 86, 76, 69, 55, 51, 51, 50 |
Цянь Пэнфэй | 3 | 1 | 2 | 106; 57, 50 |
Джад Трамп | 7 | 1 | 6 | 104; 97, 67, 61, 60, 55, 52 |
Мэцью Сэлт | 1 | 1 | 0 | 103 |
Джэймі Коўп | 2 | 1 | 1 | 101; 53 |
Бэн Вуластан | 2 | 1 | 1 | 100; 67 |
Крыс Уэйклін | 9 | 0 | 9 | 96, 80, 70, 70, 63, 57, 56, 50, 50 |
Джо Пэры | 9 | 0 | 9 | 95, 78, 77, 70, 69, 58, 55, 55, 55 |
Дэчават Пумджаенг | 3 | 0 | 3 | 92, 87, 52 |
Робін Хал | 4 | 0 | 4 | 92, 72, 64, 55 |
Грэм Дот | 8 | 0 | 8 | 91, 75, 69, 68, 63, 60, 59, 55 |
Лі Хан | 5 | 0 | 5 | 90, 71, 55, 52, 50 |
Марк Дэвіс | 4 | 0 | 4 | 87, 72, 66, 52 |
Танават Тырапонгпайбун | 1 | 0 | 1 | 87 |
Роберт Мілкінс | 9 | 0 | 9 | 86, 84, 80, 68, 66, 60, 54, 54, 53 |
Род Лоўлер | 2 | 0 | 2 | 86, 76 |
Лян Вэньбо | 2 | 0 | 2 | 85, 53 |
Пітэр Эбдан | 4 | 0 | 4 | 83, 75, 65, 50 |
Рыс Кларк | 3 | 0 | 3 | 83, 75, 52 |
Адам Дафі | 1 | 0 | 1 | 80 |
Лю Хаацянь | 3 | 0 | 3 | 79, 56, 56 |
Дэвід Морыс | 1 | 0 | 1 | 78 |
Энтані Мак-Гіл | 3 | 0 | 3 | 75, 70, 67 |
Джэймі Джонс | 4 | 0 | 4 | 73, 68, 58, 51 |
Эдэн Шараў | 2 | 0 | 2 | 72, 69 |
Юй Дэлу | 3 | 0 | 3 | 72, 66, 59 |
Джо Свэйл | 3 | 0 | 3 | 70, 62, 52 |
Сэм Бэйрд | 2 | 0 | 2 | 69, 50 |
Марк Кінг | 2 | 0 | 2 | 69, 50 |
Джэрард Грын | 1 | 0 | 1 | 69 |
Гэры Уілсан | 1 | 0 | 1 | 68 |
Раян Дэй | 1 | 0 | 1 | 65 |
Энтані Хэмілтан | 2 | 0 | 2 | 64, 53 |
Адыт’я Мехта | 2 | 0 | 2 | 64, 52 |
Фергал О’Браен | 1 | 0 | 1 | 64 |
Эндру Пэджэт | 2 | 0 | 2 | 63, 57 |
Зак Рычардсан | 2 | 0 | 2 | 59, 51 |
Майк Дан | 1 | 0 | 1 | 57 |
Дэвід Гілберт | 1 | 0 | 1 | 51 |
Маркус Кэмбэл | 1 | 0 | 1 | 51 |
Марк Джойс | 1 | 0 | 1 | 51 |
Увогуле | 197 | 24 | 173 | Найвышэйшы брэйк: 138 (Сцюарт Кэрынгтан) |
Гулец | Апошні матч | М | В | П | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+ | 100+ | НС | Ф/50+ | Ф/100+ | ПГ (£) | РА |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Майкл Уайт | Фінал: Рыкі Уолдэн 5:0 | 6 | 6 | 0 | 36 | 25 | 11 | 69,4% | 17 | 3 | 126 | 2,12 | 12 | 50000 | 50000 |
Рыкі Уолдэн | Фінал: Майкл Уайт 0:5 | 6 | 5 | 1 | 33 | 20 | 13 | 60,6% | 11 | 1 | 119 | 3 | 33 | 25000 | 25000 |
Цепчая Ун-Ну | 1/2 фіналу: Рыкі Уолдэн 3:4 | 6 | 5 | 1 | 33 | 23 | 10 | 69,7% | 16 | 3 | 137 | 2,06 | 11 | 13500 | 13500 |
Марк Уільямс | 1/2 фіналу: Майкл Уайт 2:4 | 5 | 4 | 1 | 31 | 18 | 13 | 58,1% | 13 | 3 | 127 | 2,38 | 10,33 | 13500 | 13500 |
Крыс Уэйклін | 1/4 фіналу: Майкл Уайт 2:4 | 4 | 3 | 1 | 22 | 14 | 8 | 63,6% | 9 | 0 | 96 | 2,44 | — | 9000 | 9000 |
Марк Дэвіс | 1/4 фіналу: Цепчая Ун-Ну 2:4 | 4 | 3 | 1 | 23 | 14 | 9 | 60,9% | 4 | 0 | 87 | 5,75 | — | 9000 | 9000 |
Роберт Мілкінс | 1/4 фіналу: Марк Уільямс 1:4 | 4 | 3 | 1 | 22 | 13 | 9 | 59,1% | 9 | 0 | 86 | 2,44 | — | 9000 | 9000 |
Джо Пэры | 1/4 фіналу: Рыкі Уолдэн 2:4 | 4 | 3 | 1 | 24 | 14 | 10 | 58,3% | 9 | 0 | 95 | 2,67 | — | 9000 | 9000 |
Кайрэн Уілсан | 1/8 фіналу: Джо Пэры 3:4 | 3 | 2 | 1 | 16 | 11 | 5 | 68,8% | 5 | 2 | 119 | 3,2 | 8 | 6000 | 6000 |
Грэм Дот | 1/8 фіналу: Роберт Мілкінс 2:4 | 3 | 2 | 1 | 17 | 10 | 7 | 58,8% | 8 | 0 | 91 | 2,13 | — | 6000 | 6000 |
Найджэл Бонд | 1/8 фіналу: Крыс Уэйклін 1:4 | 4 | 3 | 1 | 23 | 13 | 10 | 56,5% | 8 | 1 | 109 | 2,88 | 23 | 6000 | 6000 |
Цянь Пэнфэй | 1/8 фіналу: Рыкі Уолдэн 0:4 | 3 | 2 | 1 | 14 | 8 | 6 | 57,1% | 3 | 1 | 106 | 4,67 | 14 | 6000 | 6000 |
Лі Хан | 1/8 фіналу: Майкл Уайт 2:4 | 3 | 2 | 1 | 18 | 10 | 8 | 55,6% | 5 | 0 | 90 | 3,6 | — | 6000 | 6000 |
Джад Трамп | 1/8 фіналу: Марк Уільямс 3:4 | 3 | 2 | 1 | 20 | 11 | 9 | 55% | 7 | 1 | 104 | 2,86 | 20 | 6000 | 6000 |
Джэймі Джонс | 1/8 фіналу: Цепчая Ун-Ну 1:4 | 3 | 2 | 1 | 18 | 9 | 9 | 50% | 4 | 0 | 73 | 4,5 | — | 6000 | 6000 |
Джон Хігінс | 1/8 фіналу: Марк Дэвіс 0:4 | 3 | 2 | 1 | 16 | 8 | 8 | 50% | 4 | 1 | 136 | 4 | 16 | 6000 | 6000 |
Энтані Мак-Гіл | 1/16 фіналу: Марк Дэвіс 3:4 | 2 | 1 | 1 | 11 | 7 | 4 | 63,6% | 3 | 0 | 75 | 3,67 | — | 3000 | 3000 |
Адам Дафі | 1/16 фіналу: Джад Трамп 3:4 | 3 | 2 | 1 | 18 | 11 | 7 | 61,1% | 1 | 0 | 80 | 18 | — | 3000 | 0 |
Мэцью Сэлт | 1/16 фіналу: Майкл Уайт 2:4 | 2 | 1 | 1 | 10 | 6 | 4 | 60% | 1 | 1 | 103 | 10 | 10 | 3000 | 3000 |
Дэчават Пумджаенг | 1/16 фіналу: Найджэл Бонд 3:4 | 2 | 1 | 1 | 12 | 7 | 5 | 58,3% | 3 | 0 | 92 | 4 | — | 3000 | 3000 |
Род Лоўлер | 1/16 фіналу: Джо Пэры 1:4 | 2 | 1 | 1 | 9 | 5 | 4 | 55,6% | 2 | 0 | 86 | 4,5 | — | 3000 | 3000 |
Пітэр Эбдан | 1/16 фіналу: Марк Уільямс 3:4 | 2 | 1 | 1 | 13 | 7 | 6 | 53,8% | 4 | 0 | 83 | 3,25 | — | 3000 | 3000 |
Джэрард Грын | 1/16 фіналу: Джэймі Джонс 3:4 | 2 | 1 | 1 | 13 | 7 | 6 | 53,8% | 1 | 0 | 69 | 13 | — | 3000 | 3000 |
Джэймі Коўп | 1/16 фіналу: Джон Хігінс 2:4 | 2 | 1 | 1 | 12 | 6 | 6 | 50% | 2 | 1 | 101 | 6 | 12 | 3000 | 3000 |
Дэвід Морыс | 1/16 фіналу: Грэм Дот 0:4 | 2 | 1 | 1 | 8 | 4 | 4 | 50% | 1 | 0 | 78 | 8 | — | 3000 | 3000 |
Адыт’я Мехта | 1/16 фіналу: Рыкі Уолдэн 2:4 | 2 | 1 | 1 | 13 | 6 | 7 | 46,2% | 2 | 0 | 64 | 6,5 | — | 3000 | 3000 |
Джо Свэйл | 1/16 фіналу: Роберт Мілкінс 1:4 | 2 | 1 | 1 | 11 | 5 | 6 | 45,5% | 3 | 0 | 70 | 3,67 | — | 3000 | 3000 |
Эндру Пэджэт | 1/16 фіналу: Крыс Уэйклін 1:4 | 2 | 1 | 1 | 11 | 5 | 6 | 45,5% | 2 | 0 | 63 | 5,5 | — | 3000 | 3000 |
Бэн Вуластан | 1/16 фіналу: Кайрэн Уілсан 1:4 | 2 | 1 | 1 | 12 | 5 | 7 | 41,67% | 2 | 1 | 100 | 6 | 12 | 3000 | 3000 |
Лука Брэсэль | 1/16 фіналу: Цепчая Ун-Ну 0:4 | 2 | 1 | 1 | 10 | 4 | 6 | 40% | 2 | 2 | 112 | 5 | 5 | 3000 | 3000 |
Сцюарт Кэрынгтан | 1/16 фіналу: Лі Хан 1:4 | 1 | 0 | 1 | 5 | 1 | 4 | 20% | 1 | 1 | 138 | 5 | 5 | 3000 | 3000 |
Марк Джойс | 1/16 фіналу: Цянь Пэнфэй 1:4 | 1 | 0 | 1 | 5 | 1 | 4 | 20% | 1 | 0 | 51 | 5 | — | 3000 | 3000 |
Рыс Кларк | 1/32 фіналу: Крыс Уэйклін 2:4 | 2 | 1 | 1 | 13 | 6 | 7 | 46,2% | 3 | 0 | 83 | 4,33 | — | 2000 | 0 |
Сэм Бэйрд | 1/32 фіналу: Род Лоўлер 0:4 | 2 | 1 | 1 | 9 | 4 | 5 | 44,4% | 2 | 0 | 69 | 4,5 | — | 2000 | 2000 |
Дзін Цзюньхуэй | 1/32 фіналу: Цепчая Ун-Ну 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 2 | 2 | 119 | 3,5 | 3,5 | 2000 | 2000 |
Робін Хал | 1/32 фіналу: Грэм Дот 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 4 | 0 | 92 | 1,75 | — | 2000 | 2000 |
Юй Дэлу | 1/32 фіналу: Бэн Вуластан 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 3 | 0 | 72 | 2,33 | — | 2000 | 2000 |
Марк Кінг | 1/32 фіналу: Адыт’я Мехта 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 2 | 0 | 69 | 3,5 | — | 2000 | 2000 |
Гэры Уілсан | 1/32 фіналу: Адам Дафі 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 1 | 0 | 68 | 7 | — | 2000 | 2000 |
Алан Тэйлар | 1/32 фіналу: Лі Хан 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 | 2000 |
Цаа Юйпэн | 1/32 фіналу: Майкл Уайт 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 | 2000 |
Лю Хаацянь | 1/32 фіналу: Цянь Пэнфэй 1:4 | 2 | 1 | 1 | 12 | 5 | 7 | 41,67% | 3 | 0 | 79 | 4 | — | 2000 | 2000 |
Лян Вэньбо | 1/32 фіналу: Джэймі Джонс 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 2 | 0 | 85 | 3 | — | 2000 | 2000 |
Эдэн Шараў | 1/32 фіналу: Марк Уільямс 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 2 | 0 | 72 | 3 | — | 2000 | 0 |
Энтані Хэмілтан | 1/32 фіналу: Марк Дэвіс 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 2 | 0 | 64 | 3 | — | 2000 | 2000 |
Зак Рычардсан | 1/32 фіналу: Эндру Пэджэт 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 2 | 0 | 59 | 3 | — | 2000 | 0 |
Фергал О’Браен | 1/32 фіналу: Лука Брэсэль 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 1 | 0 | 64 | 6 | — | 2000 | 2000 |
Майк Дан | 1/32 фіналу: Роберт Мілкінс 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 1 | 0 | 57 | 6 | — | 2000 | 2000 |
Маркус Кэмбэл | 1/32 фіналу: Джо Пэры 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 1 | 0 | 51 | 6 | — | 2000 | 2000 |
Кен Доэрці | 1/32 фіналу: Джо Свэйл 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 | 2000 |
Мэцью Стывенс | 1/32 фіналу: Джэрард Грын 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 | 2000 |
Джэймі Бёрнэт | 1/32 фіналу: Джон Хігінс 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 | 2000 |
Пітэр Лайнс | 1/32 фіналу: Джад Трамп 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 | 2000 |
Фрэйзер Патрык | 1/32 фіналу: Джэймі Коўп 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 | 2000 |
Чжоу Юэлун | 1/32 фіналу: Пітэр Эбдан 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 | 2000 |
Танават Тырапонгпайбун | 1/32 фіналу: Дэчават Пумджаенг 1:4 | 1 | 0 | 1 | 5 | 1 | 4 | 20% | 1 | 0 | 87 | 5 | — | 2000 | 2000 |
Раян Дэй | 1/32 фіналу: Найджэл Бонд 1:4 | 1 | 0 | 1 | 5 | 1 | 4 | 20% | 1 | 0 | 65 | 5 | — | 2000 | 2000 |
Роры Мак-Лаўд | 1/32 фіналу: Рыкі Уолдэн 1:4 | 1 | 0 | 1 | 5 | 1 | 4 | 20% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 | 2000 |
Дэвід Гілберт | 1/32 фіналу: Дэвід Морыс 0:4 | 1 | 0 | 1 | 4 | 0 | 4 | 0% | 1 | 0 | 51 | 4 | — | 2000 | 2000 |
Алан Мак-Манус | 1/32 фіналу: Кайрэн Уілсан 0:4 | 1 | 0 | 1 | 4 | 0 | 4 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 | 2000 |
Том Форд | 1/32 фіналу: Энтані Мак-Гіл 0:4 | 1 | 0 | 1 | 4 | 0 | 4 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 | 2000 |
Джоэль Уолкер | 1/32 фіналу: Мэцью Сэлт 0:4 | 1 | 0 | 1 | 4 | 0 | 4 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2000 | 2000 |
Панкаж Адвані | Уайлдкард раўнд: Рыс Кларк 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 0 | 0 | <50 | — | — | 0 | 0 |
Дарміндэр Лілі | Уайлдкард раўнд: Лю Хаацянь 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 0 | 0 | <50 | — | — | 0 | 0 |
Файзал Хан | Уайлдкард раўнд: Найджэл Бонд 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33,3% | 0 | 0 | <50 | — | — | 0 | 0 |
Брыеш Дамані | Уайлдкард раўнд: Сэм Бэйрд 1:4 | 1 | 0 | 1 | 5 | 1 | 4 | 20% | 0 | 0 | <50 | — | — | 0 | 0 |
Суміт Талвар | Уайлдкард раўнд: Адам Дафі 0:4 | 1 | 0 | 1 | 4 | 0 | 4 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 0 | 0 |
Ніраж Кумар | Уайлдкард раўнд: Цепчая Ун-Ну 0:4 | 1 | 0 | 1 | 4 | 0 | 4 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 0 | 0 |
Краіна | 1/32 фіналу | 1/16 фіналу | 1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
КУ | %У | КУ | %У | КУ | %У | КУ | %У | КУ | %У | КУ | %У | |
Уэльс | 6 | 9,38 | 4 | 12,5 | 3 | 18,75 | 2 | 25 | 2 | 50 | 1 | 50 |
Англія | 29 | 45,31 | 16 | 50 | 8 | 50 | 5 | 72,5 | 1 | 25 | 1 | 50 |
Тайланд | 3 | 4,69 | 2 | 6,25 | 1 | 6,25 | 1 | 12,5 | 1 | 25 | 0 | 0 |
Шатландыя | 9 | 14,06 | 3 | 9,38 | 2 | 12,5 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Кітай | 8 | 12,5 | 2 | 6,25 | 2 | 12,5 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Паўночная Ірландыя | 2 | 3,13 | 2 | 6,25 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Ірландыя | 3 | 4,69 | 1 | 3,13 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Індыя | 1 | 1,56 | 1 | 3,13 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Бельгія | 1 | 1,56 | 1 | 3,13 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Фінляндыя | 1 | 1,56 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Ганконг | 1 | 1,56 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Кваліфікацыя | УК раўнд | 1/32 фіналу | 1/16 фіналу | 1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | Увогуле | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Колькасць гульцоў | 128 | 12 | 64 | 32 | 16 | 8 | 4 | 2 | 70 |
Колькасць матчаў | 63 | 6 | 30 | 16 | 8 | 4 | 2 | 1 | 67 |
Колькасць фрэймаў | 344 (441) | 33 (42) | 173 (210) | 91 (112) | 44 (56) | 23 (28) | 13 (14) | 5 (9) | 382 (471) |
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы | 5,46 | 5,5 | 5,77 | 5,69 | 5,5 | 5,75 | 6,5 | 5 | 5,7 |
Самая буйная перамога | 4:0 (16) | 4:0 (2) | 4:0 (5) | 4:0 (2) | 4:0 (2) | 4:1 (1) | 4:2 (1) | 5:0 (1) | 5:0 (1) |
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі | 15 | 2 | 7 | 5 | 2 | 0 | 1 | 0 | 17 |
Колькасць серый 50+ | 161 | 11 | 81 | 50 | 28 | 14 | 9 | 4 | 197 |
Колькасць соценных серый | 18 | 1 | 7 | 10 | 4 | 1 | 1 | 0 | 24 |
Найвышэйшая серыя | 133 (К.Уілсан) | 101 (Ц.Ун-Ну) | 136 (Дж.Хігінс) | 138 (С.Кэрынгтан) | 123 (Ц.Ун-Ну) | 119 (Р.Уолдэн) | 126 (М.Уайт) | 85 (М.Уайт) | 138 (С.Кэрынгтан) |
Сярэдняя колькасць паўсоценных серый у матчы | 2,56 | 1,83 | 2,7 | 3,13 | 3,5 | 3,5 | 4,5 | 4 | 2,94 |
Сярэдняя колькасць соценных серый у матчы | 0,29 | 0,17 | 0,23 | 0,63 | 0,5 | 0,25 | 0,5 | 0 | 0,36 |
Ф/50+ | 2,14 | 3 | 2,14 | 1,82 | 1,57 | 1,64 | 1,44 | 1,25 | 1,94 |
Ф/100+ | 19,11 | 33 | 24,71 | 9,1 | 11 | 23 | 13 | — | 15,92 |
У табліцы прадстаўлены змены ў сусветным рэйтынгу ў рамках топ-64 пад дзеяннем вынікаў адкрытага чэмпіянату Індыі 2015[1][2].
Гулец | АДТ | МДТ | НА | АПТ | МПТ | ЗР |
---|---|---|---|---|---|---|
Марк Сэлбі | 701882 | 1 | 0 | 701882 | 1 | ▬
|
Ніл Робертсан | 693693 | 2 | 0 | 693693 | 2 | ▬
|
Роні О’Саліван | 685866 | 3 | 0 | 685866 | 3 | ▬
|
Дзін Цзюньхуэй | 662150 | 4 | 2000 | 664150 | 4 | ▬
|
Бары Хокінс | 442433 | 5 | 0 | 442433 | 5 | ▬
|
Рыкі Уолдэн | 342171 | 8 | 25000 | 367171 | 6 | 2
|
Джад Трамп | 359332 | 6 | 6000 | 365332 | 7 | 1
|
Шон Мёрфі | 357049 | 7 | 0 | 357049 | 8 | 1
|
Сцюарт Бінэм | 319078 | 9 | 0 | 319078 | 9 | ▬
|
Марка Фу | 316566 | 10 | 0 | 316566 | 10 | ▬
|
Марк Ален | 310500 | 11 | 0 | 310500 | 11 | ▬
|
Джон Хігінс | 253000 | 12 | 6000 | 259000 | 12 | ▬
|
Джо Пэры | 236973 | 13 | 9000 | 245973 | 13 | ▬
|
Марк Уільямс | 206233 | 15 | 13500 | 219733 | 14 | 1
|
Стывен Магуайр | 214466 | 14 | 0 | 214466 | 15 | 1
|
Роберт Мілкінс | 176160 | 16 | 9000 | 185160 | 16 | ▬
|
Майкл Уайт | 134020 | 22 | 50000 | 184020 | 17 | 5
|
Грэм Дот | 169016 | 17 | 6000 | 175016 | 18 | 1
|
Марк Дэвіс | 157985 | 18 | 9000 | 166985 | 19 | 1
|
Сяа Гадун | 155699 | 19 | 0 | 155699 | 20 | 1
|
Лян Вэньбо | 146101 | 20 | 2000 | 148101 | 21 | 1
|
Раян Дэй | 143737 | 21 | 2000 | 145737 | 22 | 1
|
Алан Мак-Манус | 128206 | 24 | 2000 | 130206 | 23 | 1
|
Мартын Гоўлд | 128261 | 23 | 0 | 128261 | 24 | 1
|
Майкл Холт | 127975 | 25 | 0 | 127975 | 25 | ▬
|
Бэн Вуластан | 121453 | 26 | 3000 | 124453 | 26 | ▬
|
Алістэр Картэр | 119550 | 27 | 0 | 119550 | 27 | ▬
|
Фергал О’Браен | 113099 | 28 | 2000 | 115099 | 28 | ▬
|
Пітэр Эбдан | 104417 | 29 | 3000 | 107417 | 29 | ▬
|
Энтані Мак-Гіл | 103912 | 30 | 3000 | 106912 | 30 | ▬
|
Мэцью Стывенс | 101626 | 32 | 2000 | 103626 | 31 | 1
|
Дамінік Дэйл | 102474 | 31 | 0 | 102474 | 32 | 1
|
Марк Кінг | 96334 | 33 | 2000 | 98334 | 33 | ▬
|
Дэвід Гілберт | 96216 | 34 | 2000 | 98216 | 34 | ▬
|
Род Лоўлер | 95070 | 35 | 3000 | 98070 | 35 | ▬
|
Мэцью Сэлт | 93957 | 36 | 3000 | 96957 | 36 | ▬
|
Курт Мэфлін | 93430 | 37 | 0 | 93430 | 37 | ▬
|
Дэчават Пумджаенг | 85061 | 38 | 3000 | 88061 | 38 | ▬
|
Джэк Лісоўскі | 84832 | 39 | 0 | 84832 | 39 | ▬
|
Марк Джойс | 81031 | 40 | 3000 | 84031 | 40 | ▬
|
Джэймі Джонс | 74683 | 45 | 6000 | 80683 | 41 | 4
|
Джэрард Грын | 76559 | 43 | 3000 | 79559 | 42 | 1
|
Кен Доэрці | 76938 | 42 | 2000 | 78938 | 43 | 1
|
Джымі Робертсан | 78210 | 41 | 0 | 78210 | 44 | 3
|
Том Форд | 74574 | 46 | 2000 | 76574 | 45 | 1
|
Эндру Хігінсан | 75626 | 44 | 0 | 75626 | 46 | 2
|
Джэймі Бёрнэт | 69900 | 47 | 2000 | 71900 | 47 | ▬
|
Майк Дан | 67342 | 48 | 2000 | 69342 | 48 | ▬
|
Лука Брэсэль | 65431 | 49 | 3000 | 68431 | 49 | ▬
|
Адыт’я Мехта | 65041 | 50 | 3000 | 68041 | 50 | ▬
|
Дэвід Морыс | 64016 | 52 | 3000 | 67016 | 51 | 1
|
Юй Дэлу | 64769 | 51 | 2000 | 66769 | 52 | 1
|
Цепчая Ун-Ну | 52845 | 61 | 13500 | 66345 | 53 | 8
|
Роры Мак-Лаўд | 63949 | 53 | 2000 | 65949 | 54 | 1
|
Маркус Кэмбэл | 61404 | 55 | 2000 | 63404 | 55 | ▬
|
Энтані Хэмілтан | 60999 | 56 | 2000 | 62999 | 56 | ▬
|
Альфрэд Бёрдэн | 62199 | 54 | 0 | 62199 | 57 | 3
|
Гэры Уілсан | 59775 | 57 | 2000 | 61775 | 58 | 1
|
Джэймі Коўп | 57056 | 59 | 3000 | 60056 | 59 | ▬
|
Робі Уільямс | 59664 | 58 | 0 | 59664 | 60 | 2
|
Кайрэн Уілсан | 53251 | 60 | 6000 | 59251 | 61 | 1
|
Лі Хан | 50194 | 64 | 6000 | 56194 | 62 | 2
|
Найджэл Бонд | 49257 | 65 | 6000 | 55257 | 63 | 2
|
Цаа Юйпэн | 50947 | 62 | 2000 | 52947 | 64 | 2
|
Пітэр Лайнс | 50618 | 63 | 2000 | 52618 | 65 | 2
|