Адкрыты чэмпіянат Гдыні | |
Год заснавання: | 2012 |
---|---|
Арэна: | Спартыўная арэна Гдыні |
Горад: | Гдыня |
Краіна: | Польшча |
Фармат: | Нізкарэйтынгавы турнір |
Прызавы фонд: | €125,000 (з 2014) |
Колькасць удзельнікаў: | 128 |
Рэкорды | |
Дзеючы чэмпіён: | Марк Сэлбі (першы тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 2: |
Найвышэйшая серыя: | 147: |
Апошні турнір | |
Адкрыты чэмпіянат Гдыні 2016 |
Адкрыты чэмпіянат Гдыні (англ.: Gdynia Open) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе і праходзіць на спартыўнай арэне Гдыні ў Гдыні, Польшча. Адкрыты чэмпіянат Гдыні быў шостым нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці нізкарэйтынгавых першынстваў, якія праходзілі ў кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру ў сезоне 2015/2016.
У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у канцы лютага (першы адкрыты чэмпіянат Гдыні праходзіў у кастрычніку, а розыгрыш 2014 года — у пачатку лютага), а ў нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.
Фармат адкрытага чэмпіянату Гдыні ўключае ў сябе тры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 годзе праходзіў толькі адзін кваліфікацыйны раўнд). У асноўную стадыю трапляюць 103 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 25 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.
Рэкардсменам па колькасці тытулаў, а таксама дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца аўстраліец Ніл Робертсан, які выйграў чэмпіянаты ў 2012 і 2015 гадах. У 2014 годзе перамогу ў Гдыні атрымаў Шон Мёрфі, які на тым жа спаборніцтве зрабіў першую і адзіную максімальную серыю на адкрытых чэмпіянатах Гдыні.
Год | Пераможца | Фіналіст | Фінальны лік | Паўфіналісты | КУ |
---|---|---|---|---|---|
2012 | Ніл Робертсан | Джэймі Бёрнэт | 4:3 | Стывен Магуайр, Майкл Холт | 128 |
2014 | Шон Мёрфі | Фергал О’Браен | 4:1 | Мэцью Сэлт, Сэм Бэйрд | 128 |
2015 | Ніл Робертсан | Марк Уільямс | 4:0 | Шон Мёрфі, Джымі Робертсан | 128 |
2016 | Марк Сэлбі | Мартын Гоўлд | 4:1 | Кайрэн Уілсан, Эндру Хігінсан | 128 |
Ігрок | П | Ф | КФ | ВТ | Фіналы |
---|---|---|---|---|---|
Ніл Робертсан | 2 | 0 | 2 | 2012, 2015 | — |
Марк Сэлбі | 1 | 0 | 1 | 2016 | — |
Шон Мёрфі | 1 | 0 | 1 | 2014 | — |
Мартын Гоўлд | 0 | 1 | 1 | — | 2016 |
Марк Уільямс | 0 | 1 | 1 | — | 2015 |
Фергал О’Браен | 0 | 1 | 1 | — | 2014 |
Джэймі Бёрнэт | 0 | 1 | 1 | — | 2012 |
Краіна | КП | АКП | Першы тытул | Апошні тытул |
---|---|---|---|---|
Англія | 2 | 2 | 2014 | 2016 |
Аўстралія | 1 | 2 | 2012 | 2015 |
Год | Пераможца | ЛСС | АНС |
---|---|---|---|
2012 | Ніл Робертсан | Ніл Робертсан (5) | Стывен Магуайр (141) |
2014 | Шон Мёрфі | Шон Мёрфі (5) | Шон Мёрфі (147) |
2015 | Ніл Робертсан | Ніл Робертсан (6), Шон Мёрфі (6) |
Ніл Робертсан (142), Марк Джойс (142), Курт Мэфлін (142) |
2016 | Марк Сэлбі | Мартын Гоўлд (4), Марк Сэлбі (4) |
Род Лоўлер (139), Энтані Хэмілтан (139) |