Адкрыты чэмпіянат ЗША 2012 | |
Тэрміны: | 27 жніўня — 9 верасня 2012 |
---|---|
Месца: | Нацыянальны тэнісны цэнтр Білі Джын Кінг |
Горад: | Нью-Ёрк |
Краіна: | ЗША |
Пакрыццё: | Хард |
Фармат: | Турніры Вялікага шлема |
Агульны прызавы фонд: | $ 22,285,008 |
Пераможцы | |
Мужчынскі адзіночны разрад | |
Пераможца: | Эндзі Марэй |
Фіналіст: | Новак Джокавіч |
Лік: | 7:6(12:10), 7:5, 2:6, 3:6, 6:2 |
Жаночы адзіночны разрад | |
Пераможца: | Серэна Уільямс |
Фіналістка: | Вікторыя Азаранка |
Лік: | 6:2, 2:6, 7:5 |
Мужчынскі парны разрад | |
Пераможцы: | Боб Браян / Майк Браян |
Фіналісты: | Леандэр Паес / Радэк Штэпанек |
Лік: | 6:3, 6:4 |
Жаночы парны разрад | |
Пераможцы: | Раберта Вінчы / Сара Эрані |
Фіналісткі: | Андрэа Главачкава / Люцыя Градэцкая |
Лік: | 6:4, 6:2 |
←2011 ● Адкрыты чэмпіянат ЗША ● 2013→ |
Адкрыты чэмпіянат ЗША 2012 (англ.: US Open 2012) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 27 жніўня да 9 верасня 2012 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2012 годзе. Турнір стаў 132-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з'яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў.
Дзеючымі чэмпіянамі ў адзіночных разрадах былі серб Новак Джокавіч і аўстралійка Саманта Стосур. Стосур саступіла ў чвэрцьфінале беларусцы Вікторыі Азаранка, а Джокавіч дайшоў да фіналу, дзе быў пераможаны Эндзі Марэем з Вялікабрытаніі, які выйграў свой першы турнір Вялікага шлема і стаў першым брытанцам, які дасягнуў гэтага з 1936 года, а таксама першым тэнісістам, які выйграў залаты медаль Алімпійскіх гульняў і адкрыты чэмпіянат ЗША у адным годзе. Чэмпіёнкай у жаночым адзіночным разрадзе ў чацвёрты раз у кар'еры стала амерыканка Серэна Уільямс, якая перамагла Азаранка ў фінальным паядынку і здабыла свой 15-ы тытул Вялікага шлема.