Адкрытыя даныя

Налепкі «Адрытыя Даныя»

Адкрытыя даныя — ідэя, каб даныя былі свабодна даступныя для выкарыстання і паўторнай публікацыі кожнаму па жаданню, без абмежаванняў аўтарскага права, патэнтнага заканадаўства або іншых механізмаў кантролю.[1] Мэты руху адкрытых даных вельмі падобныя да іншых «Адкрытых» рухаў як адкрытыя рэсурсы, адкрытая апаратнае забеспячэнне, адкрыты доступ. Філасофія адкрытых даных мае доўгую гісторыю, але тэрмін «адкрытыя даныя» сам па сабе нядаўні, падвышэнне папулярнасці якога расло з распаўсюджваннем Інтэрнэт і Сусветнага павуціння (web), і асабліва з запускам ініцыятыў урадаў у галіне адкрытых даных такія як Data.gov і Data.gov.uk.

Агульны агляд

[правіць | правіць зыходнік]

Канцэпцыя адкрытых даных не новая. Але фармалізаванае вызначэнне адносна новае. Рэсурс Адкрытыя Вызначэнні http://opendefinition.org/ падсумоўвае «Кавалак даных з’яўляецца адкрытым, калі ён свабодны для выкарыстання, паўторнага карыстання, паўторнага распаўсюджванню яго, толькі пры ўмове адзначэння аўтарства і або распаўсюджванню на тых жа ўмовах».[2]

Адкрытыя даныя часта сфакусаваны на не тэкставых матэрыялах, а на карты, геномы, хімічныя структуры, матэматычныя і навуковыя формулы, медыцынскія даныя і практыка, біянавукі, і біяразнастайнасць. Праблемы часта ўзнікаюць таму, што яны маюць камерцыйнае вымярэнне або могуць быць сабраны ў каштоўныя творы. Доступ да або паўторнае выкарыстанне даных кантралюецца арганізацыямі прыватнымі і публічнымі. Кантроль можа адбывацца праз абмежаванне доступу, ліцэнзаванне, аўтарскае права, патэнты, плату за доступ або паўторнае выкарыстанне. Прыхільнікі адкрытых даных сцвярджаюць, што гэтыя абмежаванні накіраваны супраць агульнага дабрабыту і, што гэтыя даныя варта зрабіць свабоднымі і безкаштоўнымі. У дадатак варта адзначыць, што даныя з’яўляюцца «паўторна выкарыстоўваемымі», калі непатрэбны запыт на наступнае выкарыстанне, але тыпы паўторнага выкарыстання (такія як стварэнне залежных твораў) могуць знаходзіцца пад кантролем ліцэнзіі.

Тыповае апісанне неабходнасці адкрытых даных:

« Шматлікія навукоўцы звярталі ўвагу на іронію гістарычнага моманту, калі мы маем тэхналогіі, якія дазваляюць атрымліваць агульнасусветную карысць і распаўсюджваць апрацоўку навуковых даных, шырокае супрацоўніцтва і паскарэнне хуткасці і глыбіні даследаванняў... мы заняты блакіраваннем звестак і прадухіленнем выкарыстання адпаведных пасунутых тэхналогій ведаў. Джон Вілбэнкс, віцэ-прэзідэнт па навуцы, Creative Commons »

Стваральнікі даных часта не абмяркоўваюць умовы ўласнасці на іх, ліцэнзавання і паўторнага выкарыстання. Для прыкладу, мноства вучоных не звяртаюць увагі на апублікаваныя даныя ў з іх твораў будуць іх кантраляваць, і публікацыя ў часопісе разглядаецца як скрыты выпуск даных для грамадскага здабытку. Аднак недахоп ліцэнзіі робіць складаным вызначыць статус гэтых мностваў даных і можа абмяжоўваць выкарыстанне даных, прапаноўваючы так званы «Адкрыты дух». У гэтай нявызначанасці магчыма для публічных і прыватных арганізацый агрэгаваць сказаныя даныя і ахоўваць іх капірайтам і пасля прадаваць іх. Гэта сітуацыя мясцовых ведаў абазначае вялікі выклік у тэрмінах захопу, захоўвання і распаўсюджванню. Шмат грамадстваў у краінах трэцяга свету не хапае тэхнічнага боку справы для апрацоўкі кіравання сваімі мясцовымі ведамі.

Аргументы за і супраць адкрытых даных

[правіць | правіць зыходнік]

Палеміка пра Адкрытыя Даныя дагэтуль трывае. Найлепшыя прылады адкрытых урадаў спрабуюць шукаць шляхі да ўзмацнення грамадзян, дапамагаюць малым бізнесам, або ствараюць дадатковую вартасць некаторымі іншымі пазітыўнымі і канструкцыйнымі шляхамі. Адкрытыя даныя ўрадаў — гэта толькі адзін са спосабаў у паляпшэнні адукацыі, паляпшэнні ўраду і будаванні прылад для вырашэння праблем у рэальным свеце. Выкладзена шмат аргументаў у дыскусіі за або супраць адкрытых даных. Гэтыя аргументы часта залежаць ад тыпу даных і патэнцыяльнага іх выкарыстання.

Аргументы ў падтрымку Адкрытых Даных уключаюць наступнае:

  • «Даныя належаць чалавечай расе». Тыповыя прыклады — гэта геномы, даныя пра арганізм, медыцынскую навуку, аб навакольным асяроддзі згодна Орхускай Канвенцыі.
  • Грамадскія грошы былі выкарыстаны для фінансавання працы, таму гэта інфармацыя павінна быць агульна даступная.[3]
  • Яны былі створаны або ва ўрадавых інстытутах (у Злучаных Штатах гэта звычайна Нацыянальныя Лабараторыі і ўрадавыя агенцыі)
  • Факты не могуць быць абаронены аўтарскім правам (капірайтам).
  • Спонсары даследаванняў не атрымліваюць поўны прыбытак, пакуль выніковыя даныя агульна даступны.
  • Абмежаванні паўторнага выкарыстання даных антынародныя.
  • Даныя патрабуюцца для гарманічнага працякання працэсу агульна чалавечых актыўнасцей і з’яўляюцца важнай дапамогай у сацыяльна-эканамічным развіцці (ахова здароўя, адукацыя, эканамічная эфектыўнасць і інш.) [4]
  • У навуковых даследваннях узровень ведаў паскараецца дзякуючы лепшаму дасягу да даных. [5]

Звычайна маецца на ўвазе, што фактычныя звесткі не могуць быць закапірайчэны.[6] Аднак выдаўцы часта дадаюць капірайты (забараняючы паўторнае выкарыстанне) на навуковыя даныя з публікацый. Гэта можа быць невідавочна ўспрынята, што фактычныя звесткі ва ўсім тэксце знаходзяцца пад аховай капірайта (аўтарскага права).

У той час пакуль падсумаванні фактаў чалавекам з папяровых публікацый нармальна ўспрымаюцца (як законнае дзеянне), машынная апрацоўка робатамі абмежавана.

У адрозненне ад Адкрытага Доступа, дзе групы выдаўцоў абазначылі свае інтарэсы, Адкрытыя Даныя — гэта выклік для прыватных інстытутаў. Іх агрументы абмеркаваны меней у публічнай прасторы і існуе меней цытат на гэты конт.

Дзень адкрытых даных у Мінску, 22 лютага 2014, афіша

Зноскі

  1. Auer, S. R.; Bizer, C.; Kobilarov, G.; Lehmann, J.; Cyganiak, R.; Ives, Z. (2007). «DBpedia: A Nucleus for a Web of Open Data». The Semantic Web. Lecture Notes in Computer Science 4825. p. 722. doi:10.1007/978-3-540-76298-0_52. ISBN 978-3-540-76297-3
  2. Глядзіце поўнае вызначэнне на Open Definition
  3. On the road to open data, by Ian Manocha
  4. «Big Data for Development: From Information- to Knowledge Societies», Martin Hilbert (2013), SSRN Scholarly Paper No. ID 2205145. Rochester, NY: Social Science Research Network; http://papers.ssrn.com/abstract=2205145
  5. How to Make the Dream Come True argues in one research area (Astronomy) that access to open data increases the rate of scientific discovery.
  6. Khodiyar, Varsha. «Stopping the rot: ensuring continued access to scientific data, irrespective of age». F1000 Research. F1000. Retrieved 2015-03-11.