Фунцыя імавернасці ![]() Аранжавая лінія паказвае матэматычнае спадзяванне, роўнае 10 на кожным з гэтых графікаў. Зялёная лінія паказвае стандартнае адхіленне. | |||
Абазначэнне | |||
---|---|---|---|
Параметры |
r > 0 — колькасць поспехаў да спынення эксперыменту, цэлы лік p ∈ [0,1] — імавернасць поспеху ў кожным выпрабаванні, рэчаісны лік | ||
Носьбіт функцыі | k ∈ { 0, 1, 2, 3, … } — колькасць няўдач | ||
Функцыя імавернасці | з удзелам біномнага каэфіцыенту | ||
Функцыя размеркавання | — рэгулярызаваная няпоўная бэта-функцыя | ||
Матэматычнае спадзяванне | |||
Мода | |||
Дысперсія | |||
Каэфіцыент асіметрыі | |||
Каэфіцыент эксцэсу | |||
Утваральная функцыя момантаў | дзе | ||
Характарыстычная функцыя | дзе | ||
Імавернасная ўтваральная функцыя | дзе | ||
Інфармацыя Фішэра | |||
Метад момантаў |
|
Адмоўнае біномнае размеркаванне — дыскрэтнае размеркаванне імавернасцей, якое мадэлюе колькасць няўдач у шэрагу незалежных і аднолькава размеркаваных выпрабаванняў Бернулі перад тым, як адбудзецца пэўная, зададзеная параметрам , колькасць поспехаў[1]. Напрыклад, мы можам абазначыць выпаданне 6 на кубіку як поспех, а выпаданне кожнага іншага значэння як няўдачу, і паставіць пытанне, колькі няўдачных выпаданняў адбудзецца, перш чым мы пабачым трэці поспех (). У такім выпадку размеркаванне імавернасцей колькасці няўдач будзе адмоўным біномным.
У альтэрнатыўнай фармулёўцы мадэлюецца агульная колькасць выпрабаванняў, а не толькі няўдач.
Няхай праводзіцца серыя незалежных выпрабаванняў Бернулі: кожнае выпрабаванне мае два магчымыя зыходы, званыя «поспехам» і «няўдачай». У кожным выпрабаванні імавернасць поспеху роўная , а імавернасць няўдачы . Выпрабаванні праводзяцца да той пары, пакуль не адбудзецца прадвызначаная колькасць поспехаў. Тады размеркаванне імавернасцей, якому падпарадкоўваецца колькасць няўдач сярод праведзеных выпрабаванняў, завецца адмоўным біномным размеркаваннем або размеркаваннем Паскаля, і адпаведная выпадковая велічыня абазначаецца як
Функцыя імавернасці адмоўнага біномнага размеркавання мае выгляд
Значэнне ў дужках — гэта біномны каэфіцыент , роўны
дзе няўдач выбіраюцца з выпрабавання, а не з , бо апошняе выпрабаванне паспяховае і не можа быць няўдачай паводле азначэння.
Гэты біномны каэфіцыент можна запісаць як (абагульнены) біномны каэфіцыент з адмоўнай верхняй часткай, таму размеркаванне і завецца адмоўным біномным:
Геаметрычнае размеркаванне — асобны выпадак адмоўнага біномнага размеркавання, калі колькасць поспехаў роўная 1[2] .
Выпадковую велічыню з адмоўным біномным размеркаваннем можна ўявіць у выглядзе сумы незалежных выпадковых велічынь з геаметрычным размеркаваннем[2] .