Адміністрацыйны падзел Вялікабрытаніі

Вялікабрытанія

Гэты артыкул з'яўляецца часткай серыі артыкулаў па тэме:
Палітычная структура
Вялікабрытаніі








Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі складаецца з 2 адміністрацыйна-палітычных частак (гістарычных правінцый):

Вялікабрытаніі:

Паўночнай Ірландыі:

З 1801 года, калі адбылося аб'яднанне Вялікабрытаніі і Ірландыі, да 1922 года, калі была заснавана Ірландская Незалежная Дзяржава, краіна афіцыйна называлася Аб'яднаным Каралеўствам Вялікабрытаніі і Ірландыі. Яна размешчана на пяці тысячах астравоў. Нармандскія астравы і Востраў Мэн фармальна не з'яўляюцца часткай Злучанага Каралеўства, але яны маюць з ім асобыя адносіны. Нармандскія астравы ў X стагоддзі ўваходзілі ў склад герцагства Нармандскага і засталіся ў падданстве англійскай кароны пасля яго канчатковага падпарадкавання Францыі ў XV стагоддзі. Востраў Мэн да 1266 года знаходзіўся пад намінальным суверэнітэтам Нарвегіі, а пад прамое кіраванне брытанскай каронай перайшоў у 1765 годзе. У нашы дні гэтыя тэрыторыі маюць уласныя заканадаўчыя сходы і сістэмы законаў, а на востраве Мэн ёсць таксама свая сістэма падаткаабкладання. Брытанскі ўрад адказны толькі за іх прадстаўніцтва на міжнароднай арэне і знешнюю абарону.

Гістарычнае развіццё абумовіла ўнутрыдзяржаўны падзел Злучанага Каралеўства. Тэрыторыя буйных астравоў падзелена на наступныя досыць буйныя часткі: Паўночная Ірландыя, Паўночная Шатландыя, Паўднёвая Шатландыя, Паўночны Усход, Паўночны Захад, Ёркшыр і рэгіён Хамбер, Усходні Мідлендс, Заходні Мідлендс, Уэльс, Усходняя Англія, Паўднёвы ўсход, Паўднёвы Захад і вобласць Вялікага Лондана. Таксама існуе і іншы падзел – на графствы, усяго іх 72. Графства (перад указаннем горада) абавязкова пішуць у паштовым адрасе адной ці дзвюма літарамі – скарочана. Спіс гэтых скарачэнняў ёсць на любой пошце. Органаў мясцовай улады кантралююць жыллёвае будаўніцтва, адукацыю, сацыяльнае забеспячэнне, паліцыю і пажарную службу. Яны фінансуюцца за кошт сродкаў, атрыманых ад муніцыпальных падаткаў, мясцовых падаткаў і датацый цэнтральнага ўрада.

Месца Назва Адміністрацыйны падзел Плошча,
км²[1]
Насельніцтва,
чал. (2011)[2]
Шчыльнасць,
чал./км²
1 Англія Рэгіёны Англіі 130 395 53 012 456 406,55
2 Шатландыя Вобласці Шатландыі 78 772 5 295 403 67,22
3 Уэльс Вобласці Уэльса 20 779 3 063 456 147,43
4 Паўночная Ірландыя Графствы Паўночнай Ірландыі 13 843 1 810 863 130,81
Злучанае Каралеўства 243 789 63 182 178 259,17
Сцяг Англіі Англія
Сцяг Шатландыі Шатландыя
Сцяг Уэльса Уэльс
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя

Зноскі