Адміністрацыйна Грэнландыя падзелена на 4 камуны (дацк.: Kommuner, грэнл.: Kommunia); таксама муніцыпалітэты — англ.: municipality). Новы адміністрацыйны падзел краіны набыў моц з 1 студзеня 2009 года. Новыя камуны складзены з ранейшых 18 камун, па-ранейшаму неўключанымі застаюцца авіябаза Туле (Пітуфік) і Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк.
Самая маленькая і паўднёвая камуна Куялек уключае былыя камуны Нанорталік, Какарток і Нарсак. Самая паўночная камуна Касуітсуп уключае былыя камуны Канак, Уманак, Упернавік, Кекертарсуак, Ілулісат, Касіянгуіт і Асіят. Камуна Кеката ўключае былыя камуны Манітсок, Сісіміўт і Кангатсіяк. Сталічная камуна Сермерсок уключае ранейшыя камуны Нук, Паміўт, Івітут і ўсходнія Амасалік і Ітакартарміт.
Цэнтры былых камун лічацца гарадамі (дацк.: by), усе астатнія населеныя пункты — пасёлкамі (дацк.: bygd).
На карце | Герб | Назва (бел.) |
Назва (грэнл.) |
Пераклад | Насельніцтва,[1] чал. (2012) |
Плошча, км² |
Шчыльнасць, чал./км² |
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
![]() |
Касуітсуп | Qaasuitsup Kommunia | 17 687 | 660 000 | 0,027 | |
![]() |
![]() |
Кеката | Qeqqata Kommunia | Сярэдняя камуна | 9638 | 115 500 | 0,083 |
![]() |
![]() |
Куялек | Kommune Kujalleq | Паўднёвая камуна | 7417 | 32 000 | 0,232 |
![]() |
![]() |
Сермерсок | Kommuneqarfik Sermersooq | Камуна, дзе шмат лёду | 21 813 | 635 600 | 0,034 |
Неўключаныя тэрыторыі (па-за камунамі) | |||||||
![]() |
![]() |
Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк | 0 | 972 000 | |||
![]() |
Авіябаза Туле | 194 | |||||
Усяго | 56 749 | 2 415 100 | 0,023 |
Заўвага: Пасля новага адміністрацыйнага падзелу краіны 1 студзеня 2009 года адзнакі плошчы занадта вялікія, таму прынятая агульная плошча Грэнландыі складае 2 166 086 км².
Да 2009 года Грэнландыя складалася з трох тэрыторый (рэгіёнаў): Кіта (Заходняя Грэнландыя), Туну (Усходняя Грэнландыя) і Авана (Паўночная Грэнландыя), межы якіх праходзілі практычна па прамой па лядовым шчыце, мяжа паміж Усходняй і Заходняй Грэнландыяй пралягала па 44° заходняй даўгаты. Кожная тэрыторыя мела дадатковы падзел на камуны (муніцыпалітэты): Кіта складалася з 15-ці, Туну з дзвюх, Авана — адной. Некаторыя землі не ўваходзілі ў склад камун і тэрыторый — Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк, размешчаны як ва Усходняй, так і ў Паўночнай Грэнландыі, а таксама авіябаза Туле, размешчаная побач з Канакам.
(з поўдня на поўнач). Паўднёвая частка:
Цэнтральная частка:
Паўночная частка: