Адміністрацыйны падзел Нарвегіі — іерархічная сістэма падзелу тэрыторыі і насельніцтва Нарвегіі, якое пражывае на ёй, на асобныя ўчасткі з мэтай арганізацыі дзяржаўнага кіравання. Апроч юрыдычнай сістэмы адміністрацыйнага падзелу існуе традыцыйная, якая часта выкарыстоўваецца ва ўжытку і літаратуры.
У Нарвегіі ўсталявана палітыка-адміністрацыйная сістэма на трох узроўнях:
Губерні (акругі) у Нарвегіі маюць традыцыйную назву фю́льке (нарв.: fylke), іх 18. Кожная губерня кіруецца губернскім саветам (no:fylkesråd) на чале з губернатарам. Акрамя таго, у губернях дзейнічае фюлькетынг (no:fylkesting), які выбіраецца насельніцтвам.
Фюльке падзелены на камуны (муніцыпалітэты). Усяго іх — 422. Прадстаўнічыя органы камун — камунальныя ўправы (no:kommunestyre), якія выбіраюцца насельніцтвам, выканаўчыя органы — камунальныя саветы (no:kommunalråd).
У гарадах назва гэтых органаў кіравання можа адрознівацца: адпаведна, прадстаўнічыя органы ў гарадах — гарадская ўправа (no:bystyret), выканаўчыя органы ў гарадах — гарадскія саветы (no:byråd).
Нарвегія падраздзяляецца на 19 фюльке (раёнаў)[1], якія аб’ядноўваюцца ў 5 асноўных неафіцыйных рэгіёнаў:
№ | Герб | Фюльке | Цэнтр фюльке | Плошча,[2] км² |
Насельніцтва,[3] чал. (2013) |
Шчыльнасць, чал./км² |
Код ISO 3166-2 | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Беларуская | (нарв.: ) | Беларуская | (нарв.: ) | ||||||
Нур-Норгэ (Паўночная Нарвегія) | |||||||||
1 | ![]() |
Нурлан | Nordland | Будзё | Bodø | 38 482 | 239 611 | 6,23 | NO-18 |
2 | ![]() |
Тромс | Troms, (пн.-саамск.: Romsa) | Тромсё | Tromsø, (пн.-саамск.: Romsa) | 25 863 | 160 418 | 6,20 | NO-19 |
3 | ![]() |
Фінмарк | Finnmark, (пн.-саамск.: Finnmárkku) | Вадсё | Vadsø, (фінск.: Vesisaari, пн.-саамск.: Čáhcesuolu) | 48 631 | 74 534 | 1,53 | NO-20 |
Трондэлаг (Цэнтральная Нарвегія) | |||||||||
4 | ![]() |
Нур-Трондэлаг | Nord-Trøndelag | Стэйнх’ер | Steinkjer | 22 415 | 134 443 | 6,00 | NO-17 |
5 | ![]() |
Сёр-Трондэлаг | Sør-Trøndelag | Тронхейм | Trondheim, (паўд.-саамск. Råante) | 18 839 | 302 755 | 13,07 | NO-16 |
Вестлан (Заходняя Нарвегія) | |||||||||
6 | ![]() |
Мёрэ-ог-Ромсдал | Møre og Romsdal | Молдэ | Molde | 15 101 | 252 404 | 17,18 | NO-15 |
7 | ![]() |
Согн-ог-Ф’юранэ | Sogn og Fjordane | Лейкангер | Leikanger | 18 623 | 108 700 | 5,84 | NO-14 |
8 | ![]() |
Хордалан | Hordaland | Берген | Bergen | 15 438 | 498 135 | 32,27 | NO-12 |
9 | ![]() |
Ругалан | Rogaland | Ставангер | Stavanger | 9376 | 452 159 | 48,23 | NO-11 |
Эстлан (Усходняя Нарвегія) | |||||||||
10 | ![]() |
Осла | Oslo | Осла | Oslo | 454 | 623 966 | 1374,37 | NO-03 |
11 | ![]() |
Акерсхус | Akershus | Осла | Oslo | 4918 | 566 399 | 115,17 | NO-02 |
12 | ![]() |
Эстфал | Østfold | Сарпсбарг | Sarpsborg | 4182 | 282 000 | 67,45 | NO-01 |
13 | ![]() |
Бускеруд | Buskerud | Драмен | Drammen | 14 911 | 269 003 | 18,04 | NO-06 |
14 | ![]() |
Вестфал | Vestfold | Цёнсберг | Tønsberg | 2225 | 238 748 | 107,30 | NO-07 |
15 | ![]() |
Тэлемарк | Telemark | Шыен | Skien | 15 296 | 170 902 | 11,17 | NO-08 |
16 | ![]() |
Хедмарк | Hedmark | Хамар | Hamar | 27 398 | 193 719 | 7,07 | NO-04 |
17 | ![]() |
Оплан | Oppland | Лілехамер | Lillehammer | 25 192 | 187 254 | 7,43 | NO-05 |
Сёрлан (Паўднёвая Нарвегія) | |||||||||
18 | ![]() |
Эўст-Агдэр | Aust-Agder | Арэндал | Arendal | 9158 | 112 772 | 12,31 | NO-09 |
19 | ![]() |
Вест-Агдэр | Vest-Agder | Крысціянсан | Kristiansand | 7277 | 176 353 | 24,23 | NO-10 |
Усяго | 323 779 | 5 051 275 | 15,60 |
Камуны (нарв.: kommune, -er, англ.: municipality, -ies) з’яўляюцца другім адміністрацыйным узроўнем падзелу Нарвегіі пасля губерняў (фюльке). Да канца 2009 года ў краіне налічвалася 430 камун. Колькасць камун паступова, але ўвесь час скарачаецца з-за зліцця найбольш дробных камун.
Заморскія тэрыторыі Нарвегіі ў колькасць фюльке не ўваходзяць і на камуны не падзяляюцца. Архіпелаг Шпіцберген (Свальбард) з адміністрацыйным цэнтрам у Лонгйіры, а таксама востраў Ян-Маен з’яўляюцца ўладаннямі Нарвегіі; кіраванне Ян-Маенам ажыццяўляе адміністрацыя Нурлана. Востраў Бувэ з’яўляецца залежнай тэрыторыяй Нарвегіі. Востраў Пятра I і Зямля Каралевы Мод у Антарктыдзе, тэрытарыяльныя прэтэнзіі на якія прад’яўляе Нарвегія, таксама адносяцца ёю да залежных тэрыторый.
Тэрыторыя | Рэгіён | Плошча,[2] км² |
Насельніцтва,[4] чал. (2013) |
Адміністрацыйны цэнтр | Статус |
---|---|---|---|---|---|
Шпіцберген | Паўночны Ледавіты акіян | 61 022 | 2698 | Лонгйір | Уладанне |
Ян-Маен | Нарвежскае мора | 377 | 0 | — | Уладанне |
Усяго | 61 399 | 2 600 |
Тэрыторыя | Рэгіён | Плошча, км² |
Насельніцтва, чал. (2013) |
Адміністрацыйны цэнтр | Статус |
---|---|---|---|---|---|
Востраў Бувэ | Атлантычны акіян | 58,5 | 0 | — | Залежная тэрыторыя |
Востраў Пятра I | Мора Белінсгаўзена | 243 | 0 | — | Залежная тэрыторыя |
Зямля Каралевы Мод | Антарктыда | каля 2 500 000 | 0 | — | Залежная тэрыторыя |