Аднадольныя | ||||||||||
| ||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
Liliopsida Batsch (1802) | ||||||||||
Парадкі | ||||||||||
|
Аднадольныя, аднасемядольныя, лілеопсіды (Liliopsida) — клас кветкавых раслін, зародак якіх мае адну, у адрозненне ад двухдольных, семядолю.
Пераважна травяністыя расліны. Дравяністыя віды трапляюцца ў тропіках, радзей у субтропіках. У траў сцябло ў таўшчыню не расце.
Каля 20 парадкаў, больш за 60 тыс. відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе, складаюць значную частку травастою лугоў, стэпаў, саваннаў. На Беларусі 11 парадкаў: асакакветныя, ароннікакветныя, жабнікакветныя, касачакветныя, лілеякветныя, метлюжкакветныя, наядакветныя, рагозакветныя, сітакветныя, шальнікакветныя, ятрышнікакветныя; больш за 350 відаў.[2] Галоўны кампанент расліннага покрыва балот, лугоў і лясоў. Сярод аднадольных: меч-трава звычайная, пуханос альпійскі, ладдзян трохнадрэзны, асака заліўная, гайнік цёмна-чырвоны, асака Хоста і нш.
Зародак насення мае адну семядолю. Лісце з паралельным або дугавым жылкаваннем, звычайна без чаранка і прылісткаў, з похвамі. Праводзячая сістэма сцябла з многіх асобных праводзячых пучкоў закрытага (без камбію) тыпу, раскіданых на папярочным разрэзе. Кветкі пераважна трохчленныя, радзей чатырох- ці двухчленныя; пылок монакальпатны (з адной разоркай ці порай). Першасны карэньчык рана адмірае, другасная каранёвая сістэма валасніковістая, часта бывае змена падземных парасткаў (карэнішча, клубні, цыбуліны).
Харчовыя, кармавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя, лекавыя і прыпраўныя расліны.
Традыцыйнай класіфікацыяй з'яўляецца сістэма Кронквіста (1981), паводле якой усе аднадольныя былі падзелены на пяць падкласаў з наступнымі парадкамі: