Адокса мускусная

Адокса мускусная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Adoxa moschatellina L.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35348
NCBI  4208
EOL  488744
GRIN  t:450457
IPNI  148240-1
TPL  kew-2623230

Адокса мускусная[3] (Adoxa moschatellina) — від кветкавых раслін роду Адокса (Adoxa) сямейства Адоксавыя (Adoxaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім паўзучым карэнішчам і прамастойным сцяблом. Вышыня 5—10 см. Мае слабы мускусны пах. Лісце супраціўнае. Прыкаранёвае лісце двойчытрайчастае, сцябловае трайчастае. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя, у верхавінкавых галоўках. Плод — зялёная касцянка з 1—5 костачкамі.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана ва ўмераных зонах Паўночнага паўшар’я. Сустракаецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі Расце ў цяністых сырых лясах і хмызняках, на схілах, у старых парках. Цвіце ў маі — чэрвені.

Лекавая расліна. Карані збіраюць увосень, выкарыстоўваюць як антысептычны і гаючы сродак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.